Справаздача аб дзейнасці фонду «Краіна для Жыцця» за красавік-чэрвень 2024 года

Другі квартал 2024 года быў насычаным для фонду «Краіна для Жыцця». За апошні перыяд мы дапамаглі 139 асобам (не ўключаючы фінансавую дапамогу). Асноўную падтрымку Фонду атрымалі родныя палітвязняў. Пра напрамкі дапамогі чытайце далей.

Наша каманда псіхолагаў:
  • Аказвае дапамогу 43 асобам. Сярод іх – 17 чалавек, з якімі праведзены першасныя кансультацыі, а таксама 26 чалавек, якія працягваюць тэрапію з мінулага перыяду.

Найбольш частыя праблемы, з якімі да нас звярталіся: дэпрэсіўны стан, падвышаная трывожнасць, страх за будучыню, адсутнасць матывацыі да далейшага жыцця, цяжкасці адаптацыі, панічныя атакі, думкі пра суіцыд, разгубленасць, стрэс з-за разбурэння сям'і.

Юрыдычная дапамога:
  • Колькасць зваротаў грамадзян (у асноўным гэта родныя палітвязняў): 46.
  • Колькасць зваротаў ад партнёрскіх НДА: 3.
  • Праведзена кансультацый: 46.
  • Складзена дакументаў: 5.
Найбольш частыя пытанні: абскарджанне пастановаў судоў па справах аб адміністрацыйнай адказнасці за атрыманне дапамогі ад ініцыятывы INeedHelpBY; міжнародная абарона ў Польшчы; продаж нерухомасці ў Беларусі; абмежаванне бацькоўскіх правоў; кваліфікацыя дзеянняў, якія караюцца крымінальна; атрыманне дакументаў для легалізацыі ў Польшчы.

Міграцыйная дапамога:
  • Колькасць зваротаў: 42.
Асноўныя пытанні: адмова Літвы ў прадстаўленні прытулку (з-за недастатковасці падстаў, пагрозы нацыянальнай бяспецы), атрыманне віз/ВНЖ па гуманітарных падставах, афармленне пашпарта замежнага грамадзяніна пры сканчэнні тэрміна дзеяння беларускага пашпарта, збор доказаў для атрымання міжнароднай абароны.

Акрамя таго, мы наладзілі партнёрства з новымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы міграцыі.

Фінансавая дапамога:
  • Аказана дапамога на суму ў 8 890 еўра.
  • На медычную дапамогу выдаткаваны сродкі ў памеры 2 500 еўра.
  • Па праграме салідарнасці «Сябар сямʼі» – 3 390 еўра.
  • Разавыя выплаты склалі 1 800 еўра.
  • Акрамя таго, мы забяспечылі перадачамі на суму 1 200 еўра.
У рамках праекту інфармацыйнай бяспекі «Лічбавая апора: бяспека разам» каманда тэхнічнай падтрымкі разгледзела 43 запыты: аказала 38 кансультацый, 15 чалавек прайшлі поўны цыкл ачысткі прылад.

Найбольш частыя запыты тычыліся ачысткі тэлефона перад перасячэннем мяжы / вяртаннем дамоў, візітам у Следчы камітэт, РАУС і г.д.

Акрамя таго, каманда Фонду сумесна з Народнымі амбасадамі Беларусі прэзентавала праект «Голас праз межы: міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі» на канферэнцыі беларусаў у Празе.

Cлужба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL и «Краіна для Жыцця»грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dissidentby запусціла ў работу шэлтар у Вільні, Літва. У ім змогуць жыць былыя палітвязні, семʼі палітвязняў, палітычныя актывісты. Нагадаем, служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» пры падтрымцы валанцёраў забяспечвае функцыянаванне і працу шэлтараў для беларускіх бежанцаў яшчэ ў двух краінах і трох гарадах свету: Сакартвела (Батумі), Польшча (Вроцлаў і Варшава).

Мы выступілі інфармацыйнымі партнёрамі ў рамках «Тыдня супраць катаванняў», цыклу адукацыйных мерапрыемстваў мэта якіх – прыцягнуць увагу да здзекаў над затрыманымі і зняволенымі беларусамі.

Кіраўніца Фонду Вольга Зазулінская ў ролі спікеркі прыняла ўдзел у Кангрэсе па палітычных зняволеных, які прайшоў у Празе. Акрамя таго, яна выступіла ў Сейме Літвы, дзе праінфармавала дэпутатаў пра стан спраў з палітвязнямі ў Беларусі і спосабах дапамогі ім.

Заклікаем усіх неабыякавых падтрымаць нашу працу! Памятайце: рабіце гэта бяспечна, толькі калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі. Разам мы можам больш!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям