Святлана Ільяшэнка расказвае пра апеку над палітвязнем Мікітай Емельянавым у межах інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы «Dissidentby» «Пакуль усе не будуць вольныя».
«Я абрала менавіта Мікіту Емельянава, таму што мяне вельмі ўразіла яго гісторыя. Ён змагаўся за Свабоду і Правы чалавека, праводзіў сімвалічныя акцыі ў падтрымку палітвязняў нават тады, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам! У мяне ёсць лісты і паштоўкі ад Мікіты.
Апека над палітвязнямі вельмі важная. Важна, каб гэтая тэма заўсёды гучала голасна ва ўсіх сацсетках і на міравых пляцоўках, каб еўрапейцы ведалі ўвесь жах, які адбываецца ў турмах і падтрымлівалі палітвязняў і іх сваякоў. Гэта важна для сваякоў і сяброў палітвязня, што на іх роднага чалавека камусьці яшчэ не ўсё адно! Гэта важна для самога палітвязня, як псіхалагічная падтрымка. Кожнаму чалавеку прыемна ведаць, што ён камусьці патрэбны і яго чакаюць!
Я лічу, што трэба падтрымліваць годных і сумленных людзей пакуль яны жывыя, а не ўзгадваць пра іх толькі пасля смерці. На жаль, у гісторыі такога шмат. Таму трэба падтрымліваць сапраўдных герояў Беларусі ўжо зараз!
Мая апека палягае ў інфармацыйнай падтрымцы Мікіты, каб людзі ведалі яго гісторыю, дасылалі лісты і паштоўкі. Таксама сама дасылаю малюнкі і лісты. Мае сяброўкі мастачкі зрабілі некалькі партрэтаў Мікіты.
Пра планы не буду распавядаць, хай гэта будуць сюрпрызы, усё будзе ў маім працоўным Інстаграм».
Мікіта Емельянаў - Анархіст. Асуджаны агулам на 6 гадоў пазбаўлення волі за напады на будынак СІЗА-1 і Менгарсуд у Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Адбывае пакаранне ва ўмовах строгага турэмнага рэжыму.
Святлана Ільяшэнка - мастачка, хімік-фармацэўт.