Святлана Ціханоўская выступіць на Кангрэсе па палітычных вязнях Беларусі, які адбудзецца ў Празе 23-25 траўня. Выступіць не ў якасці абранай лідаркі дэмакратычнай Беларусі, а адмыслова як прадстаўніца родных палітвязняў. У панэльнай дыскусіі нумар 3 пад назвай “Выклікі, з якімі сутыкаюцца родныя палітвязняў” прыме ўдзел таксама кіраўніца фонду “Краіна для Жыцця” Вольга Зазулінская.
Мерапрыемства ладзіць Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе , разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмакратычных сілаў.
Фокус кангрэсу - сітуацыя вакол палітзняволеных, як тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся за мяжой. Удзельнікі абмяркуюць шляхі вызвалення палітвязняў і магчымасці пашырэння падтрымкі рэпрэсаваных.
Кангрэс будзе мець працоўныя панелі на беларускай і расейскай мовах з сінхронным перакладам на ангельскую. Пасля ўступнай прамовы Святланы Ціханоўскай (як жонкі палітзняволенага), якая прагучыць у запісе, выступіць шэраг экспертаў і родзічаў палітзняволеных. Агульны хаштэг кангрэса - #WithoutJustCause