Святлана Ціханоўская прапануе Вольгу Зазулінскую на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Для разгляду яе кандыдатуры будуць арганізаваныя слуханні ў Каардынацыйнай радзе.
Мы прапануем узгадаць шлях Вольгі пасля лістапада 2020, калі праз пагрозы яна была вымушаная пакінуць Беларусь.
- У студзені 2021 года Вольга Зазулінская пачала працаваць капірайтарам у фондзе «Краіна для Жыцця».
- У лютым таго ж года яна ўзначаліла праект па дапамозе палітвязням.
- У кастрычніку 2022 года Вольга Зазулінская стала кіраўніцай фонду «Краіна для Жыцця».
На той момант з-за недахопу фінансавання ў арганізацыі працавалі толькі дзве асобы.
Вольга нанова сабрала каманду Фонду.
З таго часу былі адкрытыя наступныя праекты:
- псіхалагічная дапамога;
- юрыдычная дапамога;
- дапамога па міграцыйных пытаннях;
- партнёрскі праект па лічбавай бяспецы;
- праект адпачынку для дзяцей палітвязняў;
- дапамога ў кампенсацыі выдаткаў на лекі для сем'яў палітвязняў.
Акрамя таго працягваецца праграма салідарнасці «Сябар сям'і».
У фондзе «Краіна для Жыцця» цяпер працуе моцная каманда. Гэта 2 псіхолагі, 3 юрысты, 2 праваабаронцы, SMM-спецыяліст, 2 журналісты, спецыяліст па апрацоўцы ўваходных запытаў, менеджар праектаў і эксперты-валанцёры, якія пастаянна дапамагаюць па розных кірунках дзейнасці Фонду.
Некаторыя з праектаў, што рэалізуюцца Фондам, не фінансуюцца донарскімі арганізацыямі, а з'яўляюцца цалкам валанцёрскімі праектамі.
У 2024 годзе пастаянныя партнёрскія арганізацыі вырашылі стварыць службу «Хуткай гуманітарнай дапамогі». У яе ўвайшлі фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp і ініцыятыва Dissidentby.
Мэта новай структуры — аб'яднаць усе рэсурсы для рэалізацыі комплекснай гуманітарнай дапамогі.