Тэндар на аказанне юрыдычных паслуг – падача прапановаў да 26 жніўня 2024 года

Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» запрашае юрыдычныя кампаніі падаць прапановы па прадастаўленні кансультацыйных паслуг. Мэта аказання дадзеных паслуг — дапамога юрыдычнай камандзе фонду ў разуменні патрабаванняў літоўскага заканадаўства да карпаратыўных дакументаў і належным афармленні фондам карпаратыўнай дакументацыі, дакументацыі аб працы з персанальнымі данымі, працаўладкаванні супрацоўнікаў.

Вільнюс, Літва — жнівень 2024 г.

Ніжэй падрабязна апісаныя паслугі, якія патрабуюцца, а таксама крытэры адбору юрыдычных кампаній.
 
Аб’ём паслуг
1. Аналіз дакументаў па ўнясенні зменаў у статут некамерцыйнай арганізацыі, кансультацыя па працэдуры ўнясення зменаў у статут.
2. Кансультацыя па працоўным праве: правілы прыёму на працу замежнікаў, віды працоўных дамоваў.
3. Кансультацыя па іншых відах дамоваў, дапушчальных да заключэння з замежнікамі ў залежнасці ад іх статусу (нацыянальная віза, дазвол на часовае/пастаяннае пражыванне ў іншай краіне ЕС, дазвол на часовае пражыванне ў Літве па гуманітарных падставах, статус уцекача, чаканне статусу ўцекача з правам на працу), падаткаабкладанне ўзнагароджанняў, якія выплачваюцца па дагаворах, у залежнасці ад іх віду.
4. Кансультацыя па працы з персанальнымі данымі: пералік неабходных дакументаў (палітыкаў, правілаў, згодаў і г.д.), правілы працы з персанальнымі данымі пры кантактах з рэзідэнтамі ЗША, ЕЗ, Беларусі.
5. Кансультацыя па іншых пытаннях, звязаных з работай Фонду, уключаючы правілы і працэдуры абскарджання рашэнняў дзяржаўных службаў і органаў па літоўскім заканадаўстве.
 

Усяго — 8 кансультацый.
 
Крытэры адбору

1. Досвед і веды
  • Досвед працы з некамерцыйнымі арганізацыямі, у прыватнасці — фондамі.
  • Досвед у вырашэнні працоўных пытанняў грамадзянаў замежных дзяржаваў.
  • Веданне расейскай мовы.
 
2. Кваліфікацыя
  • Ліцэнзія або іншыя дакументы на права ажыццяўлення кансультацыйнай дзейнасці па названых кірунках, калі гэтага патрабуе заканадаўства Літоўскай Рэспублікі.
 
3. Спасылкі і прыклады паспяховых прац
  • Рэкамендацыі ад папярэдніх кліентаў, пажадана па аналагічных пытаннях.
  • Прыклады паспяхова закрытых кейсаў.
 
Патрабаванні да прапаноў
  • Падрабязная прапанова, якая апісвае кожную вобласць паслуг.
  • Апісанне кваліфікацыі і прафесійнага досведу кансультантаў.
  • Апісанне кошту паслуг.
 
Інструкцыі па падачы заявак
  • Зацікаўленыя кансалтынгавыя фірмы павінны падаць свае прапановы да 26 жніўня 2024 года.
  • Прапановы павінны быць адпраўлены ў электронным выглядзе на адрас: hannap@stranafund.com і павінны ўключаць усю дакументацыю, указаную ў дадзеным тэндары.
 
Працэс ацэнкі

Прапановы будуць ацэньвацца па наступных крытэрах:
  • Адпаведнасць запатрабаванаму аб'ёму паслуг (3 балы).
  • Вопыт і кваліфікацыя (3 балы).
  • Эфектыўнасць з пункту гледжання выдаткаў (3 балы).
  • Водгукі ад людзей, якія рэкамендуюць (1 бал).
 
Кантактная інфармацыя
 
Па любых пытаннях або для дадатковых тлумачэнняў звяртайцеся:
 
hannap@stranafund.com
 
+370 663 69246
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям