Служба "Хуткай гуманітарнай дапамогі" стала партнёрам міжкантынентальнай эстафеты "Голас праз межы". Перш за ўсё — каб стварыць магчымасць аптымальнага размеркавання паміж рэпрэсаванымі беларусамі і беларускамі рэсурсаў, сабраных падчас Эстафеты. І каб стаць часткай глабальнага яднання і ўзаемападтрымкі.
— Удзел у Эстафеце салідарнасці — выдатная магчымасць далучыцца да глабальнага працэса яднання і ўзаемападтрымкі беларусаў і нагадаць пра сябе ўсім тым, каму неабыякавы лёс нашай краіны.
Мы лічым, што сваім удзелам мы зможам узмацніць праект, у тым ліку аптымальна размеркаваць рэсурсы для ўсіх рэпрэсаваных.
На дадзены момант наш галоўны ўдзел як Кааліцыі "Хуткай гуманітарнай дапамогі" — інфармацыйная падтрымка.
Але нельга забываць пра тых удзельнікаў нашай агульнай каманды, якія актыўна ўключаныя таксама і ў арганізацыйныя працэсы Эстафеты.
Галоўная ж наша роля — актыўна далучыцца на апошніх этапах Эстафеты і стаць тым самым звяном, якое звяжа рэпрэсаваных беларусаў і беларусак з матэрыяльнымі рэсурсамі, сабранымі падчас Эстафеты.
Усе фінанасавыя сродкі пойдуць палітзнаволенным, іх сем'ям, тым, хто ўжо прайшоў карны канвеер турэмнай сістэмы Беларусі і патрабуе рэабілітацыі здароўя ці наўпрост матэрыяльнай дапамогі.
Практычна ўвесь спектр гэтых патрэбаў якраз закрываюць арганізацыі-ўдзельнікі нашай Кааліцыі.
Нельга пераацаніць, як важна ў гэтыя цёмныя часы заставацца салідарнымі, не забываць пра дапамогу і правы чалавека, імкнуцца да вызвалення Беларусі і закладнікаў рэжыма.
Толькі разам мы зможам закласці падмурак новай лепшай краіны і захаваць жыццё і здароўе тых, хто ўжо пацярпеў за агульнае вызваленне.
Мы заклікаем усіх, каму важныя і патрэбныя свабода і дабрабыт нашай краіны, а таксама вызваленне яе жыхароў з-пад дыктатуры, далучацца да Эстафеты салідарнасці.
Бо салідарнасць і ўзаемадапамога — лепшая зброя супраць несправядлівасці!