Тыдзень супраць катаванняў 2024: змагаемся за справядлівасць!

Стартаваў шосты па ліку Тыдзень супраць катаванняў – акцыя, арганізаваная «Прававой ініцыятывай» і «Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі». Мэта акцыі – прыцягнуць увагу да праблемы катаванняў, якія да гэтага часу прымяняюцца ў Беларусі.

Разнастайная праграма чакае вас на працягу тыдня: мерапрыемствы пройдуць у Вільні, Варшаве, Познані, Львове, а таксама анлайн.

Не прапусціце:
  • 25 чэрвеня: Прэзентацыя расследавання «Катаванні ў Маскоўскім РУУС 9-13 жніўня 2020 года».
  • 26 чэрвеня: Монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» Паўла Гарадніцкага (Варшава). Білеты.
Паб-квіз «Pravo napravo» (Познань). Рэгістрацыя
Дзень адчыненых дзвярэй у музеі-турме (Львоў). Свабодны ўваход на працягу дня.
  • 27 чэрвеня: «Турэмны эксперымент» у былой турме КДБ (Вільня). Рэгістрацыя.
  • 29 чэрвеня: Пляцоўка «Прававой ініцыятывы» на фестывалі Hučna fest (Варшава). Свабодны ўваход на працягу дня.
  • 30 чэрвеня: Монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» Паўла Гарадніцкага (Вільня). Білеты.
І гэта яшчэ не ўсё! Вас чакаюць сюрпрызы і ўдзел іншых ініцыятыў.

Падрабязная праграма даступная на сайце.

Далучайцеся! Разам мы можам зрабіць пратэст супраць катаванняў гучней!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям