У Вільні праходзяць сайд-івенты напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» У адным з іх пад назвай «Беларускія ініцыятывы і глабальная падтрымка – як будаваць эфектыўныя працоўныя структуры разам?» прынялі ўдзел кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская, заснавальнік і кіраўнік кампаніі BY_Help Аляксей Лявончык, кіраўніца асацыяцыі беларусаў у Італіі «Талака» Юлія Юхно, кіраўнік фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.
Спікеры і спікеркі расказалі пра новую структуру пад назвай Міжнародны гуманітарны фонд – што гэта за інструмент, хто можа атрымаць дапамогу праз яго, а таксама як менавіта дапамога будзе ажыццяўляцца.
Акрамя таго патлумачылі сутнасць і структуру працы Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі». А ў дадатак звярнулі ўвагу на неабходнасць стварэння новага вобраза Беларусі, які не мусіць асацыявацца з дыктатурай. Дапамагчы ў гэтым можа праект «Голас праз межы: міжкантынентальная эстафета ў падтрымку Беларусі».
Дзякуй усім за ўдзел у дыскусіі!