У нашым артыкуле пра тое, чым менавіта знакамітае месца ў цэнтры сталіцы, дзе вось ужо цягам амаль 200 гадоў утрымліваюць зняволеных.
З 25 красавіка СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, знакамітая Валадарка, спыніла прыём перадач для зняволеных. Прычына - расфарміраванне і пераезд установы. Зняволеных перавялі ў спецыяльна пабудаванае СІЗА ў Калядзічах. Згодна звесткам «Вясны», апошнім часам на Валадарцы ўтрымлівалі як найменей 29 палітычных вязняў, напрыклад, былога ўчастковага Яўгена Ціханава, настаўніцу сталічнай 23-й гімназіі Дар'ю Хмяльніцкую, архітэктарку Дар‘ю Мандзік.
Фактычна ад самага моманту пабудовы ў 1825 годзе Валадарка (тады яшчэ Пішчалаўскі замак) выкарыстоўвалася як турма. Тут утрымлівалі людзей царскія, потым савецкія і нарэшце лукашэнкаўскія ўлады. Сярод вядомых вязняў – бацька беларускай драматургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, класік айчыннай літаратуры Якуб Колас.
Беларускія палітыкі часоў незалежнасці – Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, блогер Сяргей Ціханоўскі, журналістка Марына Золатава і многія іншыя.
За царскімі часамі ў вежы турмы пакаралі смерцю праз павешанне рэвалюцыянера Івана Пуліхава, які зладзіў замах на жыццё Менскага губернатара. Падчас сталінскіх рэпрэсіяў у сутарэннях будынку расстрэльвалі беларускіх дзеячаў культуры, навукі і мастацтва.
Апошнія 30 гадоў там жа прыводзяць у выкананне смяротныя прысуды (Беларусь адзіная краіна Еўропы, якая выкарыстоўвае гэткае пакаранне). Паводле праваабаронцаў, лічба пакараных смерцю можа складаць больш за 300 асобаў.
Будынак былога Пішчалаўскага замку, якому неўзабаве споўніцца 200 гадоў, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак ён знаходзіцца ў аварыйным стане. Вязні неаднаразова адзначалі жахлівыя ўмовы ўтрымання. А ў 2008-м годзе адна з чатырох вежаў, размешчаных па перыметры забудовы, проста абрынулася.
Далейшая будучыня Валадаркі выглядае цьмяна. Пасля вывазу ўсіх вязняў яе перададуць на баланс гораду і распачнуць рэканструкцыю і рамонт, на якія спатрэбяцца мільёны долараў. Што менавіта будзе ў Пішчалаўскім замку пасля гэтага – дакладна невядома. Адзін з праектаў прадугледжвае размяшчэнне на Валадарцы гатэльна-забаўляльнага комплексу. Наколькі гэта адпавядае этычным нормам – пытанне адкрытае.
Праваабаронцы ж неаднаразова выказваліся пра неабходнасць стварэння на месцы Валадаркі музею.