Апекуны працягваюць апавядаць пра сваіх падапечных-палітвязняў у рамках сумеснай інфармацыйнай кампаніі нашага Фонду і ініцыятывы Dissidentby.com «Пакуль усе не будуць вольныя». Гэтым разам Валер Руселік расказвае пра Міколу Дзядка.
«Я з Міколам ужо даволі шмат гадоў сябрую. Насамрэч гэта далёка не адзіны мой сябар, які знаходзіцца сёння за кратамі, таму нейкай прыгожай іерархіі альбо логікі ў выбары палітвязня зусім няма – папросту ў той момант сэрца падказала: Мікола. Вось і ўсё.
Безумоўна, з кожным днём сувязь з палітзняволенымі робіцца ўсё менш магчымаю. Тыя часы, калі можна было вось гэтак спакойна даслаць за краты паштоўку, ліст, перадачу і атрымаць неўзабаве зваротную сувязь, сёння падаюцца нечым фантастычным. Мы ўсе цудоўна ведаем і пра максімальнае ізаляванне палітзняволеных ад вонкавага свету, і пра ціск на іх сваякоў.
Між тым апекавацца палітвязнямі/палітвязынкамі ўсё адно вельмі важна, бо інфармацыя пра нашую салідарнасць з імі ўсё адно раз-пораз трапляе да іх – гэта падтрыманне, маштаб якога немагчыма пераацаніць. Таксама гэта падтрыманне і для сваякоў палітзняволеных, якія, па сутнасці, таксама сёння зʼяўляюцца закладнікамі рэжыму Лукашэнкі. Таксама нашая салідарнасць – дэманстрацыя рэжыму, што мы не скарыліся і што мы трымаемся адзін аднаго. Ну і таксама гэта сведчанне нам усім, што нічога не скончылася. Гэта заклік быць неабыякавымі да цяперашніх беларускіх рэаліяў і да людскіх лёсаў, якія без жалю і стомы працягвае перамолваць рэжымны молах.
Таму я заклікаю ўсіх далучацца да ініцыятывы «Пакуль усе не будуць вольныя», а таксама быць салідарнымі з беларускімі палітвязнямі і палітвязынкамі і па-за гэтай ініцыятывай.
Мая апека заключаецца ў медыйным падтрыманні тэмы беларускіх палітвязняў на прыкладзе майго сябра Міколы Дзядка. Пераважна гэта публікацыі ў сацыяльных сетках, а таксама згадкі на іншых медыйных пляцоўках. На вялікі жаль, пасля надання мне і маім медыяпраектам, сацыяльным сеткам статусу экстрэмісцкага фармавання ад многіх задумаў па асвятленні тэмы беларускіх палітвязняў і, у прыватнасці, гісторыі Міколы давялося адмовіцца з меркаванняў бяспекі для блізкіх Міколы, якія застаюцца ў Беларусі. Цяпер думаю над новымі фарматамі».
Мікола Дзядок - блогер, актывіст анархічнага руху. Быў затрыманы 11 лістапада 2020 году па арт.342 КК РБ. Пры затрыманні жорстка збілі. Відэа з прызнаненнем было апублікавана сілавікамі ў розных тэлеграм-каналах. Падчас адбыцця пакарання ў ПК-9 падвяргаўся шматлікім спагнанням, за што быў пераведзены на турэмны рэжым у Турму-1, Гродна.
Валер Руселік - медыя-актывіст, журналіст, блогер, аўтар YouTube-каналу «Daroha».