З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца палітвязні? Якая ёсць дапамога як для тых, хто знаходзіцца за кратамі, так і для тых, хто выйшаў на свабоду? Якія магчымасці ёсць для тых, хто бяжыць з Беларусі? Пра гэта, а таксама пра тое, як праходзіць курс рэабілітацыі былых палітвязняў, мы даведаліся ад удзельніка кааліцыі Службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» і кіраўніка Грамадскай ініцыятывы BY_help Аляксея Лявончыка.
Першая частка Гайду тут.
Дапамога з ВНЖ у Літве: аформіць ВНЖ з гуманітарных прычын (актывістская, праваабарончая дзейнасць у РБ або рэпрэсіі), форма BYSOL.
Кансультацыя па візах і ВНЖ даступна ў BYSOL: @bysol_support у Telegram.
Калі чалавек хоча выехаць, служба эвакуацыі можа прапанаваць або кансультацыі, або распрацаваць праграму выезду "пад ключ", калі сітуацыя нестандартная.
“Мы можам паспрабаваць дапамагчы з афармленнем візы ў тэрміновых выпадках, - кажа Аляксей Лявончык, - Аднак важна разумець, што канчатковае рашэнне прымае консульства. Нашае партнёрства, на жаль, абмежавана тэрміновымі сітуацыямі, таму што консулы ў Беларусі, у тым ліку ў амбасадах Літвы і Польшчы, фізічна не могуць апрацоўваць вялікую колькасць віз. Таму мы можам падтрымліваць толькі тыя выпадкі, што патрабуюць тэрміновай дапамогі. Калі неабходна выехаць сёння або на працягу тыдня, мы паспрабуем аказаць дапамогу. Аднак у сітуацыях, калі ў чалавека ёсць больш часу, напрыклад, два тыдні, мы не заўсёды можам гарантаваць падтрымку з-за вялікага патоку заяў і абмежаванняў.
Візавая падтрымка ўваходзіць у пакет паслуг эвакуацыі, але кожны выпадак вырашаецца індывідуальна. Часам нават у тэрміновых выпадках візу зрабіць немагчыма з розных прычын. Мы працуем з кожным выпадкам асобна, і немагчыма гарантаваць аднолькавую падтрымку для ўсіх палітзняволеных".
"Пасля выезду за мяжу мы таксама можам прадаставіць інфармацыю пра размяшчэнне, аднаразовыя стыпендыі і медыцынскую дапамогу. Важны напрамак нашай работы — прававая дапамога, асабліва для тых, хто сутыкнуўся з цяжкасцямі пры падачы на від на жыхарства або іншую легалізацыю", - кажа Аляксей Лявончык.
Ён падкрэслівае, што для тых, хто выехаў, дапамога таксама не ідзе "пакетам". Тую ж аднаразовую стыпендыю для выехаўшых за мяжу правільна будзе назваць магчымасцю, а не правам. "Рашэнне залежыць ад ацэнкі сітуацыі камандай праекта ў адпаведнасці з крытэрыямі, якімі мы кіруемся". Чаму? Напрыклад, таму, што шэлтары не могуць размясціць усіх, няма магчымасці ўсім выехаўшым рабіць выплаты.
"Мы таксама маем аднаразовыя праграмы, такія як кампенсацыя кошту лекаў, - распавядае Аляксей Лявончык, - такія праграмы могуць з'яўляцца ў любога члена нашай кааліцыі ў залежнасці ад наяўнасці сродкаў. Напрыклад, нядаўна КДЖ прапанавала опцыю кампенсацыі лекаў, што крыху зняло нагрузку з арганізацыі BY_help. Пытанне аб наяўнасці такіх праграм заўсёды стаіць на парадку дня, і лепш за ўсё ўдакладняць інфармацыю непасрэдна ў членаў кааліцыі.
Далей пачынаецца больш падтрымліваючая частка працэсу. Напрыклад, калі чалавек знаходзіцца ў Польшчы, у нас ёсць партнёрскія арганізацыі, з якімі мы супрацоўнічаем. Адным з такіх партнёраў з'яўляецца Беларускі Моладзевы Хаб. Гэты цэнтр прадастаўляе юрыдычныя кансультацыі і іншыя віды падтрымкі".
"Цяпер праграма дапамогі палітвязням ахоплівае каля 500 чалавек на розных этапах. Каля 400 чалавек паспяхова завяршылі або знаходзяцца на завяршальных этапах праграмы рэабілітацыі (не па ўсіх праграмах - заўв. аўт.). Яшчэ прыкладна 100 чалавек знаходзяцца на пачатковых этапах, але гэта не звязана з недахопам сродкаў або магчымасцяў. Затрымкі часта адбываюцца з-за таго, што самі ўдзельнікі праграмы запавольваюць працэс. Гэта звязана з неабходнасцю прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць медыцынскі статус, а гэта займае час. Некаторыя ўдзельнікі абрываюць сувязь на доўгі тэрмін, а затым зноў з'яўляюцца па розных абставінах.
Пакуль што затрымкі ў праграме не абумоўленыя праблемамі з нашымі рэсурсамі. Некаторыя ўдзельнікі праграмы могуць знаходзіцца ў ёй доўга, да шасці месяцаў, паколькі іх сітуацыя патрабуе складанага і працяглага лячэння, такога як стаматалагічныя працэдуры або псіхалагічная дапамога.
У сярэднім, час знаходжання ў праграме вар'іруецца ад некалькіх месяцаў да больш працяглага тэрміна, у залежнасці ад індывідуальных патрэбаў і складанасцяў. Калі чалавек завяршае праграму за два месяцы, гэта сведчыць аб тым, што ён быў вельмі матываваны і актыўна падтрымліваў сувязь. У Беларусі могуць узнікнуць дадатковыя складанасці з-за праблем з бяспекай і доступам да камунікацыйных каналаў".
Можна звяртацца ў любую з арганізацый Службы "Хуткай гуманітарнай дапамогі". Арганізацыі супрацоўнічаюць і абменьваюцца інфармацыяй, каб забяспечыць комплексную падтрымку і пазбегнуць паўторнай верыфікацыі заявак.
"Мы наладзілі каардынацыю абмену інфармацыяй адносна тых, хто патрэбуе дапамогі. Калі чалавек звяртаецца ў адну арганізацыю, напрыклад, нават у "Вольныя" (якая не ўваходзіць у кааліцыю - заўвага аўтара), і гэтая арганізацыя не можа забяспечыць неабходную дапамогу, яна накіроўвае яго да нас", - распавядае Аляксей Лявончык з BY_help. - Аналагічна, калі нехта звяртаецца ў BY_help з просьбай аб дапамозе для сям'і, што выходзіць за межы нашага мандата, мы перанакіроўваем яго ў адпаведную арганізацыю, якая займаецца гуманітарнай дапамогай, у рамках кааліцыі і не толькі.
– Мы супрацоўнічаем з рознымі арганізацыямі, уключаючы "Вольных", INeedHelpBy і іншых партнёраў кааліцыі. Пры гэтым не патрабуецца паўторная верыфікацыя: як толькі чалавек трапляе ў адну з сістэм, мы давяраем гэтай верыфікацыі, што дазваляе выкарыстоўваць адну кропку ўваходу для атрымання дапамогі. Таксама, калі ў BY_help паступіў запыт на пакрыццё паслуг адваката, ініцыятыва праверыць, ці не звяртаўся чалавек з такім жа запытам у іншую ініцыятыву, якая дапамагае з тым жа.
Ён тлумачыць, што арганізацыі аказваюць розныя віды дапамогі. "І ўсе гэтыя віды дапамогі запатрабаваныя. Запыты на адзіночныя выплаты для тых, хто толькі што вызваліўся, вельмі стабільныя — амаль усе, хто выходзіць і даведваецца аб праграме, звяртаюцца за гэтай дапамогай. Попыт на эвакуацыю таксама застаецца стабільна высокім, і, па маіх назіраннях, ён нават расце."
Першая частка Гайду тут.
Для палітзняволеных, якія плануюць выехаць з Беларусі:
- Эвакуацыя і выезд: дапамога ў эвакуацыі з краіны пры неабходнасці або рэлакейт. Калі вам патрэбна дапамога з выездам, запоўніце анкету BYSOL.
- Кансультацыі і распрацоўка праграмы эвакуацыі.
- Дапамога з афармленнем візы: у выпадку тэрміновай неабходнасці эвакуацыі, магчыма садзейнічанне ў афармленні візы. Аднак рашэнне пра выдачу візы застаецца за консульствам, і дапамога абмежавана тэрміновымі выпадкамі (калі ў чалавека на выезд ёсць тыдзень).
Дапамога з ВНЖ у Літве: аформіць ВНЖ з гуманітарных прычын (актывістская, праваабарончая дзейнасць у РБ або рэпрэсіі), форма BYSOL.
Кансультацыя па візах і ВНЖ даступна ў BYSOL: @bysol_support у Telegram.
Калі чалавек хоча выехаць, служба эвакуацыі можа прапанаваць або кансультацыі, або распрацаваць праграму выезду "пад ключ", калі сітуацыя нестандартная.
“Мы можам паспрабаваць дапамагчы з афармленнем візы ў тэрміновых выпадках, - кажа Аляксей Лявончык, - Аднак важна разумець, што канчатковае рашэнне прымае консульства. Нашае партнёрства, на жаль, абмежавана тэрміновымі сітуацыямі, таму што консулы ў Беларусі, у тым ліку ў амбасадах Літвы і Польшчы, фізічна не могуць апрацоўваць вялікую колькасць віз. Таму мы можам падтрымліваць толькі тыя выпадкі, што патрабуюць тэрміновай дапамогі. Калі неабходна выехаць сёння або на працягу тыдня, мы паспрабуем аказаць дапамогу. Аднак у сітуацыях, калі ў чалавека ёсць больш часу, напрыклад, два тыдні, мы не заўсёды можам гарантаваць падтрымку з-за вялікага патоку заяў і абмежаванняў.
Візавая падтрымка ўваходзіць у пакет паслуг эвакуацыі, але кожны выпадак вырашаецца індывідуальна. Часам нават у тэрміновых выпадках візу зрабіць немагчыма з розных прычын. Мы працуем з кожным выпадкам асобна, і немагчыма гарантаваць аднолькавую падтрымку для ўсіх палітзняволеных".
Для тых, хто выехаў:
- Жыллё: для тых, хто выехаў з краіны, можа быць прадстаўлена часовае жыллё ў Варшаве, Вроцлаве (Польшча), Батумі, Тбілісі (Сакартвела), Вільні (Літва). Форма заяўкі тут.
- Аднаразовая стыпендыя: прысвойваецца індывідуальна. Дзейнічае ў межах праграмы рэабілітацыі BY_help.
- Медыцынская рэабілітацыя: выплаты на лячэнне; абследаванні і лячэнне захворванняў, якія ўзніклі або пагоршыліся ў турме, стаматалагічная дапамога і магчымасць аплаціць тэрміновыя аперацыі. (Праграма By_help, звяртайцеся па спасылцы). Праца сістэмы рэабілітацыі ў Польшчы і Літве падобная на сістэму рэабілітацыі ў Беларусі. (Падрабязнасці чытайце вышэй). Праводзіцца таксама ў Сакартвела. Уваход у праграму незалежна ад краіны тут.
- Псіхалагічная рэабілітацыя: аказанне дапамогі ў пераадоленні псіхалагічных цяжкасцяў, якія ўзніклі пасля знаходжання ў турме. Праграма By_help. Псіхалагічная дапамога ад Фонду “Краіна для Жыцця”, для сувязі - @stranafund_psy_Bot у Telegram.
- Прадуктовыя пасылкі: арганізуецца адпраўка пасылак для палітвязняў і іх сем'яў. Арганізуе INeedHelpBy, звяртацца можна ў Службу "Хуткай гуманітарнай дапамогі" (адну з чатырох арганізацый).
- Юрыдычная дапамога: прававыя кансультацыі або нават суправаджэнне. Фонд “Краіна для Жыцця”, Telegram @strunufund_nigris_bot.
- Кансультацыі па міграцыйных пытаннях: аказваюцца юрыдычныя кансультацыі і іншая дапамога па міграцыйных пытаннях (дапамога ў легалізацыі, у тым ліку атрымання віду на жыхарства), асабліва ў складаных выпадках. Фонд “Краіна для Жыцця”, Telegram @strunufund_nigris_bot.
- Перападрыхтоўка ад BYSOL для тых, хто быў у зняволенні больш за 2 месяцы або знаходзіцца на хатняй хіміі. У цяперашні час праходзяць 4 курсы: тры групы па англійскай мове (па 10 чалавек у кожнай, узроўні B1, A1, A2), курс па вэб-дызайне (15 чалавек) і курс па SMM (22 чалавекі). Гэтыя групы ўжо закрыты, і далучыцца да іх нельга. Падавацца маглі ўсе, хто быў у зняволенні больш за 2 месяцы або на хатняй хіміі, незалежна ад таго, знаходзіцца чалавек у Беларусі або за яе межамі.
- Праграма "Культурнага абмену" для дзяцей палітвязняў: адпачынак для дзяцей палітвязняў. Сачыце за навінамі фонда "Краіна для Жыцця".
- Інфармацыйная падтрымка: ініцыятыва дапамогі для былых беларускіх палітвязняў у адаптацыі і рэсацыялізаціі "Вольныя", "Беларускі Моладзевы хаб" (цэнтр юрыдычнай кансультацыі).
"Пасля выезду за мяжу мы таксама можам прадаставіць інфармацыю пра размяшчэнне, аднаразовыя стыпендыі і медыцынскую дапамогу. Важны напрамак нашай работы — прававая дапамога, асабліва для тых, хто сутыкнуўся з цяжкасцямі пры падачы на від на жыхарства або іншую легалізацыю", - кажа Аляксей Лявончык.
Ён падкрэслівае, што для тых, хто выехаў, дапамога таксама не ідзе "пакетам". Тую ж аднаразовую стыпендыю для выехаўшых за мяжу правільна будзе назваць магчымасцю, а не правам. "Рашэнне залежыць ад ацэнкі сітуацыі камандай праекта ў адпаведнасці з крытэрыямі, якімі мы кіруемся". Чаму? Напрыклад, таму, што шэлтары не могуць размясціць усіх, няма магчымасці ўсім выехаўшым рабіць выплаты.
"Мы таксама маем аднаразовыя праграмы, такія як кампенсацыя кошту лекаў, - распавядае Аляксей Лявончык, - такія праграмы могуць з'яўляцца ў любога члена нашай кааліцыі ў залежнасці ад наяўнасці сродкаў. Напрыклад, нядаўна КДЖ прапанавала опцыю кампенсацыі лекаў, што крыху зняло нагрузку з арганізацыі BY_help. Пытанне аб наяўнасці такіх праграм заўсёды стаіць на парадку дня, і лепш за ўсё ўдакладняць інфармацыю непасрэдна ў членаў кааліцыі.
Далей пачынаецца больш падтрымліваючая частка працэсу. Напрыклад, калі чалавек знаходзіцца ў Польшчы, у нас ёсць партнёрскія арганізацыі, з якімі мы супрацоўнічаем. Адным з такіх партнёраў з'яўляецца Беларускі Моладзевы Хаб. Гэты цэнтр прадастаўляе юрыдычныя кансультацыі і іншыя віды падтрымкі".
Колькі асобаў атрымалі дапамогу па праграме рэабілітацыі, колькі - у рэжыме чакання?
"Цяпер праграма дапамогі палітвязням ахоплівае каля 500 чалавек на розных этапах. Каля 400 чалавек паспяхова завяршылі або знаходзяцца на завяршальных этапах праграмы рэабілітацыі (не па ўсіх праграмах - заўв. аўт.). Яшчэ прыкладна 100 чалавек знаходзяцца на пачатковых этапах, але гэта не звязана з недахопам сродкаў або магчымасцяў. Затрымкі часта адбываюцца з-за таго, што самі ўдзельнікі праграмы запавольваюць працэс. Гэта звязана з неабходнасцю прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць медыцынскі статус, а гэта займае час. Некаторыя ўдзельнікі абрываюць сувязь на доўгі тэрмін, а затым зноў з'яўляюцца па розных абставінах.
Пакуль што затрымкі ў праграме не абумоўленыя праблемамі з нашымі рэсурсамі. Некаторыя ўдзельнікі праграмы могуць знаходзіцца ў ёй доўга, да шасці месяцаў, паколькі іх сітуацыя патрабуе складанага і працяглага лячэння, такога як стаматалагічныя працэдуры або псіхалагічная дапамога.
У сярэднім, час знаходжання ў праграме вар'іруецца ад некалькіх месяцаў да больш працяглага тэрміна, у залежнасці ад індывідуальных патрэбаў і складанасцяў. Калі чалавек завяршае праграму за два месяцы, гэта сведчыць аб тым, што ён быў вельмі матываваны і актыўна падтрымліваў сувязь. У Беларусі могуць узнікнуць дадатковыя складанасці з-за праблем з бяспекай і доступам да камунікацыйных каналаў".
Каардынацыя і абмен інфармацыяй
Можна звяртацца ў любую з арганізацый Службы "Хуткай гуманітарнай дапамогі". Арганізацыі супрацоўнічаюць і абменьваюцца інфармацыяй, каб забяспечыць комплексную падтрымку і пазбегнуць паўторнай верыфікацыі заявак.
"Мы наладзілі каардынацыю абмену інфармацыяй адносна тых, хто патрэбуе дапамогі. Калі чалавек звяртаецца ў адну арганізацыю, напрыклад, нават у "Вольныя" (якая не ўваходзіць у кааліцыю - заўвага аўтара), і гэтая арганізацыя не можа забяспечыць неабходную дапамогу, яна накіроўвае яго да нас", - распавядае Аляксей Лявончык з BY_help. - Аналагічна, калі нехта звяртаецца ў BY_help з просьбай аб дапамозе для сям'і, што выходзіць за межы нашага мандата, мы перанакіроўваем яго ў адпаведную арганізацыю, якая займаецца гуманітарнай дапамогай, у рамках кааліцыі і не толькі.
– Мы супрацоўнічаем з рознымі арганізацыямі, уключаючы "Вольных", INeedHelpBy і іншых партнёраў кааліцыі. Пры гэтым не патрабуецца паўторная верыфікацыя: як толькі чалавек трапляе ў адну з сістэм, мы давяраем гэтай верыфікацыі, што дазваляе выкарыстоўваць адну кропку ўваходу для атрымання дапамогі. Таксама, калі ў BY_help паступіў запыт на пакрыццё паслуг адваката, ініцыятыва праверыць, ці не звяртаўся чалавек з такім жа запытам у іншую ініцыятыву, якая дапамагае з тым жа.
Самыя запатрабаваныя віды дапамогі
На пытанне аб тым, на якія віды дапамогі часцей за ўсё запытваюць, Аляксей Лявончык, заснавальнік BY_help, адказвае: "На самай справе попыт на практычна ўсе віды дапамогі, пра якія я казаў. Гэта поўны цыкл падтрымкі — ад дапамогі тым, хто знаходзіцца ў турме, да рэабілітацыі тых, хто выйшаў на свабоду."Ён тлумачыць, што арганізацыі аказваюць розныя віды дапамогі. "І ўсе гэтыя віды дапамогі запатрабаваныя. Запыты на адзіночныя выплаты для тых, хто толькі што вызваліўся, вельмі стабільныя — амаль усе, хто выходзіць і даведваецца аб праграме, звяртаюцца за гэтай дапамогай. Попыт на эвакуацыю таксама застаецца стабільна высокім, і, па маіх назіраннях, ён нават расце."