3-4 жніўня ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя «Новая Беларусь».
Падчас яе адбудуцца дыскусіі на 8 панэлях з удзелам экспертаў і актывістаў, якія падзеляцца меркаваннямі і прапановамі адносна будучыні краіны. У панэлі № 6 пад назвай «Дзеянні для палітвязняў у 2025 годзе: ад вызвалення да рэабілітацыі» прыме ўдзел кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская.
Падчас дыскусіі спікеры(кі) раскажуць пра:
Спікерамі і спікеркамі выступяць:
Мадэраваць дыскусію будзе журналістка Сабіна Аліева («Трыбуна»).
Акрамя таго падчас панэлі адбудзецца прэзентацыя Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Прэзентоўцы – Вольга Зазулінская і Аляксей Лявончык раскажуць што гэта такое, чым адрозніваецца ад усіх іншых праграмаў, як узнік фонд і як дапаможа беларусам.
Вы можаце задаць пытанні ўдзельнікам панэльнай дыскусіі, прысвечанай праблемам палітвязняў.
Калі ласка, скіроўвайце іх у наш бот у Telegram.

- комплексныя праграмы дапамогі як для тых палітзняволеных, якія знаходзяцца за кратамі, так і для тых, хто выйшаў на волю;
- рэальныя магчымасці і выклікі, з якімі даводзіцца працаваць;
- рэабілітацыю і рэсацыялізацыю для вызваленых палітвязняў і як гэта працуе на практыцы;
- вынікі працы ў межах стратэгічнага дыялогу па пытаннях палітвязняў;
- стратэгію вызвалення палітвязняў;
- вынікі працы за 2024 год і планы на 2025 год.
Спікерамі і спікеркамі выступяць:
- Вольга Зазулінская / Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»
- Вераніка Станкевіч / Каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», актывістка
- Леанід Судаленка / Прадстаўнік «Вясны», праваабаронца, былы палітвязень
- Аляксей Лявончык / Заснавальнік і кіраўнік кампаніі BY_Help, сузаснавальнік фонду BYSOL і службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»
- Алана Гебрэмарыям / Былая палітзняволеная, камʼюніці менеджарка politzek.me, чаліня спіса «Моладзевы наступ» Каардынацыйнай Рады
- Аляксандр Кабанаў / Чалец Каардынацыйнай Рады спіса «Воля», былы палітзняволены, блогер, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL