Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» заклікае захаваць «Белсат». «Мы заклікаем захаваць асобнае вяшчанне тэлеканала «Белсат» на спадарожніку з захаваннем брэнда «Белсат» - такое паведамленне з’явілася на сайце службы.
-Мы паважаем жаданне і права польскіх уладаў змяніць фармат замежнага вяшчання і ўдзячныя за шматгадовую падтрымку «Белсат».
Дзякуючы ёй «Белсат« сёння - гэта найбольш уплывовы беларускі медыяльны цэнтр, а таксама адно з найбольш уплывовых медыя на ўсёй постсавецкай прасторы. Гэта было б немагчыма без падтрымкі МЗС Польшчы і ТВП.
«Белсат« валодае разгорнутай сеткай распаўсюду медыякантэнту - двума інфармацыйнымі парталамі на некалькіх мовах, 13 каналамі на YouTube, шматлікімі профілямі ў сацыяльных сетках.
«Белсат» прадукуе 17,5 гадзін эфіру, з іх каля 13 гадзін - па-беларуску. Сігнал дасяжны на спадарожніку і ў наземным вяшчанні,а таксама і ў кабельных сетках шматлікіх дзяржаў рэгіёна.
Аднак мы вымушаныя выказаць непакой планамі аслабіць «Белсат». Гэта негатыўна паўплывае на польскія і беларускія інтарэсы, асабліва падчас адкрытай вайны Расеі супраць Украіны. У сувязі з гэтым просім яшчэ раз прыглядзецца на канцэпцыі зменаў. Асабліва заклікаем:
- запрасіць кіраўніцтва і каманду «Белсата» да стварэння новага рэгламенту Цэнтра медыя для замежжа. Мы верым, што ноў-хаў «Белсата» дапаможа ўзмацніць і разгарнуць новы цэнтр.
- захаваць ў рамках новага Цэнтра медыя для замежжа ТВП рэдакцыйную незалежнасць тэлеканала «Белсат», уласную кадравую палітыку, пасаду дырэктара «Белсата«. Калі гэта немагчыма, то сярод пасад дырэктара Цэнтра і трох віцэ-дырэктараў, пакінуць пасаду двух віцэ-дырэктараў для кіраўніцтва “Белсата«.
- захаваць асобнае вяшчанне тэлеканала «Белсат» на спадарожніку з захаваннем брэнда «Белсат».
- не змяншаць працягласць эфіру «Белсата» з сённяшніх 13-14 да 6 гадзін беларускага вяшчання. Гэта азначала б скарачэнне беларускамоўнага вяшчання ўдвая.
Колькасць супрацоўнікаў «Белсата» можа падавацца вялікай, але просім улічыць той факт, што тэлеканал быў вымушаны эвакуаваць каля 100 супрацоўнікаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 29 журналістаў зняволеныя ў турмах Беларусі. Мы заахвочваем выкарыстаць кадравы патэнцыял «Белсат» для развіцця Цэнтра медыя для замежжа.
Заклікаем не праводзіць масавых, адкрытых, а таксама прыхаваных звальненняў, скарачэнняў супрацоўнікаў «Белсата», між іншым праз ліквідацыю публіцыстычных праграм, рэдакцый, аддзелаў, у тым ліку за іхнюю пазіцыю ў справе будучыні тэлеканалу.