Мары здзяйсняюцца

Шаноўныя ўдзельнікі Каляднай пошты, нашыя словы падзякі вам! Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтай неверагоднай акцыі салідарнасці сэрцаў. Менавіта дзякуючы шчодрасці і дабрыні кожнага з вас – гэты цуд стаўся магчымым.

У гэтым годзе мы атрымалі: 240 лістоў, у іх былі пажаданні 290 дзяцей. Нашыя партнёры і мы пастараліся прыкласці максімальныя намаганні дзеля таго, каб кожны, хто напісаў ліст, атрымаў свой падарунак.

Арганізатары акцыі:
У акцыі прынялі ўдзел беларусы з усяго свету: Літва, Польшча, Германія, Беларусь, Канада, ЗША, Харватыя, Партугалія, Расея, Фінляндыя, Турцыя, Вялікая Брытанія, Шатландыя, Кіпр, Італія, Нарвегія, а таксама пастаянныя чараўнікі з ініцыятывы «ByProsvet» і «Вольнай Масюкоўшчыны».

Вашы цёплыя душы з вялізнай шчырасцю дакрануліся да дзяцей, чые мамы і таты ў месцах несвабоды і зрабілі гэта самае цудоўнае свята году па-сапраўднаму чароўным і незабыўным!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям