Жанчыны гуляюць па Брадвею, 1908 год: Гісторыя барацьбы, якая не завершана

Міжнародны жаночы дзень, які адзначаюць 8 сакавіка, мае доўгую і цікавую гісторыю. Гэта свята, якое сёння асацыюецца з кветкамі, падарункамі і віншаваннямі, на самай справе мусіць нагадваць нам аб барацьбе, з якой якой яно пачалося. У тым ліку барацьбе з кветкамі ў руках беларусак, барацьбе, якая не скончаная ні для нас, ні для свету.

Давайце ўзгадаем, чаму жанчыны гулялі ў мінулым стагоддзі. І ўзгадаем нашых беларускіх жанчын, якія змагаліся і працягваюць змагацца.

1908 год: пратэст на Брадвее

На пачатку XX стагоддзя жанчыны ў розных краінах пачалі актыўна змагацца за свае правы. Яны патрабавалі роўнвых магчымасцяў, права голасу, паляпшэння ўмоў працы і адукацыі.

З чым сутыкаліся жанчыны?

Даўгія працоўныя дні:
  • Працоўныя дні для жанчын былі празмерна даўгімі. Яны часта працавалі па 10-14 гадзін у дзень.

Нізкія заробкі:
  • Жанчыны атрымлівалі мізэрную зарплату, значна меншую ў параўнанні з мужчынамі.
Жахлівыя ўмовы працы:
  • Фабрыкі і майстэрні былі месцамі, дзе жанчыны сутыкаліся з кепскімі і нават небяспечнымі ўмовамі працы.

У гэтым кантэксце важнай падзеяй стаў марш жанчын па Брадвею ў Нью-Ёрку 8 сакавіка 1908 года. Жанчыны, апранутыя ў лахманы, прайшлі па Брадвею, патрабуючы справядлівасці. Яны трымалі ў руках плакаты «Хопіць!», «Хлеб і ружы!», «Галасуйце за жанчын», «Скараціце працоўны дзень» і «Забараніце дзіцячую працу».

Не толькі на Брадвеі, але і на іншых вуліцах Нью-Ёрку выйшла больш за 15 тысяч жанчын. Арганізатарам маршу была Мод Мэлоўн – радыкальная суфражыстка, прэзідэнтка Гарлемскай лігі раўнапраўя і заснавальніца Саюзу прагрэсіўных жанчын.

Марш на Брадвеі прыцягнуў увагу грамадскасці. Гэта быў смелы крок у той час, калі жанчыны рэдка аспрэчвалі свой лёс. Ужо ў 1910 годзе ў Нью-Ёрку быў устаноўлены 9-гадзінны працоўны дзень для жанчын. А ў 1920 годзе жанчыны ЗША атрымалі правы голасу. Пратэст 1908 года стаў адным з першых звенняў у цэпу, які прывёў да Міжнароднага жаночага дня. Жанчыны Беларусі і жанчыны свету, барацьба не скончаная.

Жанчыны ўмеюць змагацца. Беларускі пратэст быў на ўвесь свет празваны менавіта жаночым. Памятаеце чырвоную вокладку Guardian, з беларускай, якая трымае кветка ў руцэ і загалоўкам «Flower Power»?



Менавіта жаночы марш стаў вызначальным у пратэстах 2020-га года. Тысячы жанчын, апранутых у белае, з кветкамі ў руках выйшлі на вуліцы Менска. Яны патрабавалі вярнуць голас не толькі ім, але і мужчынам. І яны сталі сімвалам барацьбы не толькі за свае правы, але і за свабоду краіны. І гэтым маршы з кветкамі ў руках паўплывалі на тое, што рэвалюцыю ў Беларусі назвалі жаночай.

8 сакавіка, у дзень кветак і барацьбы, давайце ўспомнім не толькі пра правы жанчын, але і пра правы беларускіх жанчын-палітвязняў, якія сёння сядзяць у турмах рэжыму. Нашая барацьба працягваецца.

Узурпатар упарта ўтрымлівае ўладу, але пратэст, натхнёны і ўзначалены жанчынамі – насенне, якое абавязкова прарасце. Галоўнае – памятаць, што барацьба не скончана. Ні наша барацьба, ні барацьба жанчын за поўную роўнасць.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям