Што мы паспелі зрабіць у красавіку - чытайце проста цяпер.
- Белсат
- "Люстэрка"
- "Польскае Радыё"
- Уладкавалі шэлтэр для бежанцаў з Украіны з партнёрскай арганізацыяй Progetto Sud. Афіцыйная цырымонія адкрыцця пройдзе 17 траўня, але ўжо з 6 красавіка ў сховішчы пражываюць 7 сем'яў з дзецьмі.
- Уся наша каманда ўдзельнічала ва ўладкаванні, уборцы і падрыхтоўцы дома да адкрыцця. Калі і вы хочаце падтрымаць наш шэлтэр, перайдзіце па спасылцы.
- Акрамя гэтага мы прымалі некалькі сем'яў бежанцаў тэрмінам на 5 дзён у гасцявым пакоі шэлтэра.
- Стварылі ў шэлтэры склад гуманітарнай дапамогі не толькі для яго жыхароў, але таксама для ўсіх, каму сёння патрэбна падтрымка.
- Аказалі падтрымку 16 сем'ям палітвязняў у памеры 300 еўра, калі і вы хочаце падтрымаць фонд, перайдзіце па спасылцы.
- Правялі выплаты ў памеры 2658 еўра ў рамках праекта "Сябар сям'і" і падтрымалі 12 сем'яў.
- Дапамаглі бежанцам з легалізацыяй і зладзілі дзяцей з Украіны ў польскія школы і Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Сумесна з дабрачыннымі арганізацыямі "Побач", "Дар", валанцёрамі і Progetto Sud забяспечылі бежанцаў прадуктамі харчавання, адзеннем і прадметамі першай неабходнасці, арганізавалі працу з псіхолагам, выкладчыкам польскай мовы, запрасілі цырульніка.
- Каманда Фонду двойчы за месяц здзейсніла закупкі прадуктаў харчавання, і іншых неабходных рэчаў.
- Кіраўнік Фонду дала інтэрв'ю і расказала пра нашага шэлтэра наступным СМІ:
- Белсат
- "Люстэрка"
- "Польскае Радыё"
- Мы правялі Zoom-канферэнцыю па падтрымцы сем'яў палітвязняў з удзелам Святланы Ціханоўскай і сваякоў палітвязняў. Абмеркавалі асноўныя напрамкі дапамогі, умовы, па якіх яна працягне паступаць у сем'і маючых патрэбу, а таксама пытанне прызнання палітвязнямі тых, каго да гэтага часу такімі афіцыйна не прызналі.
- Падрыхтавалі праграму культурнага абмену для дзяцей актывістаў, палітвязняў і ўдзельнікаў стачкі. Правялі некалькі працоўных сустрэч, сабралі ўсе неабходныя дакументы.
- Падрыхтавалі заяву ад праваабарончай кааліцыі, у склад якой уваходзіць фонд "Краіна для Жыцця", па тэме паправак ва КК РБ і прымяненні смяротнага пакарання ў Беларусі.
- Правялі працоўную сустрэчу ў Вільні па сумеснай працы паміж арганізацыямі Dissidentby, Littouwin LIONS CLUB і фондам "Краіна для Жыцця". Абмеркавалі магчымасці больш шчыльнага ўзаемадзеяння і агульных праектаў па накіраванні дапамогі палітвязням.
- Знайшлі 3 новых фундатараў для праграмы "Сябар сям'і".
- Паспяхова завяршылі першы этап адукацыйнага курса "Polaris", падрыхтаваўшы 73 лекцыі агульнай працягласцю 109 гадзін.
- Падрыхтавалі да запуску праект "Жаночае лідэрства", накіраваны на рэалізацыю патэнцыялу беларускіх жанчын.
- Апрацавалі 70 зваротаў з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу.