Фінансавая справаздача аб рабоце Фонду ў лістападзе 2021 года

Каманда фонду "Краіна для Жыцця" выказвае падзяку за фінансавую і інфармацыйную падтрымку ўсім неабыякавым!




Спампаваць поўную справаздачу за лістапад.


Фонд "Краіна для Жыцця" працягвае сваю дзейнасць па дапамозе палітвязням, развіццю грамадзянскай супольнасці і пабудове ў Беларусі сапраўднай краіны для жыцця, у якой паважаюцца правы і свабоды ўсіх грамадзян. Мы развіваем ініцыятывы дапамогі беларусам, якія церпяць ад дзеянняў злачыннага рэжыму. Вы па-ранейшаму можаце падтрымаць сем'і палітвязняў і сабраць палітвязня на этап.

У лістападзе мы прыступілі да рэалізацыі праекта "Пошта Дзеда Мароза". З яе дапамогай кожны можа купіць на Новы год падарунак для маленькага беларуса, бацькі якога - героі. Дарыць цяпло і клопат дзецям, чыіх маму ці тату кінуў за краты злы стары. Што можа быць важней напярэдадні Калядаў і Новага года? На дадзены момант мы скончылі прыём лістоў з просьбамі аб падарунках ад дзяцей палітвязняў і зараз займаемся камплектацыяй і лагістыкай.

Таксама мы працуем над праграмай салідарнасці "Сябар сям'і". Сябар сям'і - гэта чалавек з любой часткі свету, які хоча дапамагчы сям'і палітвязняў. Пры гэтым у яго няма кантактаў гэтых людзей, ці ёсць складанасці ў пераводзе грошай з-за мяжы ў Беларусь. У гэтым выпадку Сябар сям'і бярэ пад сваю апеку сям'ю з нашага спісу на адзін з прапанаваных перыядаў (3, 6, 9 ці 12 месяцаў) і аказвае ёй фінансавую падтрымку праз Фонд.

У лістападзе мы перагледзелі раней прынятыя прынцыпы падліку палітвязняў. Мы арыентуемся на нашых сяброў з dissidentby, якія адносяць да ліку палітвязняў людзей, якія ўжывалі сілу для абароны сябе ці сваіх блізкіх, свайго здароўя ці ўласнасці ад жорсткіх і часта садысцкіх дзеянняў сілавікоў. Колькасць палітвязняў вы можаце ўбачыць на лічыльніку, размешчаным на нашым сайце. Гэтая лічба ўвесь час расце.

 
Сябры, уся дзейнасць нашага Фонду была б немагчымай без фінансавай і бескарыслівай дапамогі беларусаў як замежжа, так і ўнутры краіны. Дзякуй вам вялікі!

Упершыню за доўгія гады ў беларусаў усяго свету ёсць агульная мэта - сыход дыктатара і стварэнне ў Беларусі сапраўды прававой і справядлівай дзяржавы. Фонд «Краіна для Жыцця» знаходзіцца на пярэднім краі гэтай барацьбы з таталітарызмам, а дапамога палітвязням і членам іх сем'яў - адзін з ключавых фактараў дасягнення поспеху.

Калі ласка, раскажыце Вашым сябрам і знаёмым пра наш Фонд і тую дапамогу, якую мы разам аказваем людзям у Беларусі.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям