Каманда фонду «Краіна для Жыцця» выказвае падзяку за фінансавую і інфармацыйную падтрымку ўсім неабыякавым!

Спампаваць поўную справаздачу за верасень.
Наш Фонд працягвае сваю дзейнасць па дапамозе палітвязням, развіццю грамадзянскай супольнасці і пабудове ў Беларусі сапраўднай краіны для жыцця, у якой паважаюцца правы і свабоды ўсіх грамадзян.
Мы прайшлі доўгі шлях, пераадолелі мноства перашкод, некаторыя нашыя сябры зараз знаходзяцца ў турмах і ізалятарах. Аднак мы працягваем рухацца наперад, і абавязкова дойдзем да нашай агульнай Перамогі і ўсталяванню законнасці і справядлівасці на беларускай зямлі.
Фонд «Краіна для жыцця» працягвае развіваць ініцыятывы дапамогі беларусам, якія пакутуюць ад дзеянняў злачыннага рэжыму. Вы па-ранейшаму можаце падтрымаць сем'і палітвязняў і сабраць палітвязня на этап.
У верасні, дзякуючы Вам, атрымала развіццё новая ініцыятыва «Кветкі для мамы, чый сын за кратамі». У нашых планах павіншаваць з Днём маці 200 мам палітвязняў. Многія з іх ужо атрымалі віншаванні і падарункі праз нашых валанцёраў. А мы сталі сведкамі шчырых і непадробных эмоцый мам герояў Беларусі - паверце, такое не забываецца.
Таксама мы пачалі распавядаць пра прадстаўнікоў каманды «Краіны для жыцця», якія апынуліся за кратамі праз свае перакананні. Чытайце рубрыку «Адзін з нас».
Мы працягваем працу па перакладзе сайта Фонду на беларускую мову. Зараз усе новыя матэрыялы можна чытаць у трох версіях, акрамя таго, інтэрфейс сайта цяпер даступны на беларускай мове. З дапамогай валанцёраў мы пераводзім архіўныя матэрыялы.
Не можам не адзначыць і той факт, што ўпершыню за доўгія гады ў беларусаў усяго свету агульная мэта - сыход дыктатара і стварэнне ў Беларусі сапраўды прававой і справядлівай дзяржавы. Фонд «Краіна для Жыцця» знаходзіцца на пярэднім краі гэтай барацьбы з таталітарызмам, а дапамога палітвязням - адзін з ключавых фактараў дасягнення поспеху.
Калі ласка, раскажыце Вашым сябрам і знаёмым аб нашым Фондзе і той дапамозе, якую мы разам аказваем людзям у Беларусі.

Уся дзейнасць нашага Фонду была б немагчымай без фінансавай і бескарыслівай дапамогі беларусаў як замежжа, так і ўнутры краіны. Дзякуй вам вялікі!