Фінансавая справаздача аб рабоце Фонду ў красавіку 2021 года

Каманда Фонду "Краіна для Жыцця" выказвае падзяку за фінансавую і інфармацыйную падтрымку ўсім неабыякавым!

Спампаваць поўную справаздачу за красавік.

   


Наш Фонд працягвае сваю дзейнасць па падтрымцы і дапамозе палітвязням, развіццю грамадзянскай супольнасці і пабудове ў Беларусі сапраўднай краіны для жыцця, у якой паважаюцца правы і свабоды ўсіх грамадзян. Дзякуючы Вам, мы працягваем дапамагаць многім людзям і развіваем новыя праекты!

Што мы ўжо зрабілі і над чым працуем зараз:
  • працягваем працу над праектам па піяр-кампаніі і дапамозе палітвязням: расказваем гісторыі людзей, гаворым пра суды, перадаем перадачы і пішам лісты, трымаем сувязь са сваякамі, аказваем матэрыяльную падтрымку;
  • працягваем інфармацыйны праект “Рэальныя навіны”: аналітыка, гісторыі з жыцця, праўдзівая інфармацыя пра Беларусь і беларусаў;
  • развіваем праект «Самакіраванне».  Праводзім сустрэчы ў анлайн і афлайн фарматах, вучымся складаць звароты, пісаць скаргі і петыцыі для таго, каб рабіць нашы двары, раёны, гарады і нашу Беларусь лепш;
  • ажыццяўляем працу юрыдычнага праекту «Вернемся ў прававое рэчышча».  Дзяржава павінна выконваць свае законы, і мы расказваем, як гэта зрабіць;
  • з дапамогай эканаміста Фонду Алісы Рыжычэнкі ў праекце "Рэальная эканоміка" працягваем знаёміць Вас з катастрафічнай сітуацыяй на прадпрыемствах і ў рэальным сектары;
  • запусцілі праект «Серада добрых спраў» у якім расказваем пра палітвязняў, а таксама пра тое, як можна падтрымаць іх родных, якія засталіся на волі;
  • знаёмім чытачоў сайта з камандай Фонда. Мы - розныя і ў кожнага свая гісторыя барацьбы. Затое мы ўпэўненыя ў тым, што да фіналу гэтай барацьбы мы прыйдзем разам.

Мы працуем і дапамагаем многім людзям толькі дзякуючы Вам! Раскажыце Вашым сябрам і знаёмым пра фонд «Краіна для Жыцця» і тую дапамогу, якую мы разам аказваем людзям у Беларусі. Гэта наблізіць нас да агульнай Перамогі!
 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду