Фінансавая справаздача аб рабоце Фонду ў сакавіку 2021 года

Каманда Фонду «Краіна для Жыцця» выказвае ўдзячнасць за фінансавую і інфармацыйную падтрымку ўсім неабыякавым!

Спампаваць поўную справаздачу за сакавік у  PDF фармаце
 

  


Наш Фонд працягвае сваю дзейнасць на карысць беларускага народа і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.  Дзякуючы Вам, мы працягваем дапамагаць шматлікім людзям і развіваем праекты!

Што мы ўжо зрабілі і над чым працуем зараз:
  • працягваем работу над праектам па піяр-кампаніі і дапамозе палітзняволеным: расказваем гісторыі людзей, гаворым пра суды, перадаём перадачы і пішам лісты, трымаем сувязь з роднымі, аказваем матэрыяльную падтрымку. Падаць заяўку на дапамогу можна тут;
  • запусцілі інфармацыйны праект «Рэальныя навіны»: аналітыка, гісторыі з жыцця, праўдзівая інфармацыя пра Беларусь і беларусаў;
  • развіваем праект «Самакіраванне». Праводзім сустрэчы ў анлайн- і афлайн-фарматах, вучымся складаць звароты, пісаць скаргі і петыцыі для таго, каб рабіць нашы двары, раёны, гарады і нашу Беларусь лепшай;
  • ажыццяўляем работу юрыдычнага праекта «Вернемся ў прававое рэчышча». Дзяржава павінна выконваць свае законы і мы раскажам як гэта зрабіць. Атрымаць юрыдычную дапамогу можна тут.
  • запусцілі праект «Эканоміка на пальцах», у якім з лікамі і фактамі расказваем пра глыбіню падзення эканомікі пры рэжыме Лукашэнкі і шляхах выйсця з гэтага крызісу;
  • знаёмім з Амбасадарамі Фонду, якія папулязуюць нашу дзейнасць у краінах свайго пражывання.
Мы працуем і дапамагаем многім людзям толькі дзякуючы Вам! Раскажыце Вашым сябрам і знаёмым пра Фонд «Краіна для Жыцця» і тую дапамогу, якую мы разам аказваем людзям у Беларусі, гэта наблізіць нас да агульнай Перамогі! 
 
Дапамагчы рабоце Фонду можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям