Каманда Фонду «Краіна для Жыцця» выказвае падзяку за фінансавую і інфармацыйную падтрымку ўсім неабыякавым!
Спампаваць поўную справаздачу за травень.
.jpg)
Наш Фонд працягвае сваю дзейнасць па падтрымцы і дапамозе палітзняволеным, развіццю грамадзянскай супольнасці і пабудове ў Беларусі сапраўднай краіны для жыцця, дзе паважаюць правы і свабоды ўсіх грамадзян. Дзякуючы Вам, мы працягваем дапамагаць многім людзям і развіваць нашыя праекты!
Што мы ўжо зрабілі і над чым працуем зараз:
Мы працуем і дапамагаем многім людзям толькі дзякуючы Вам! Раскажыце Вашым сябрам і знаёмым аб фондзе "Краіна для Жыцця" і той дапамозе, якую мы разам аказваем людзям у Беларусі. Гэта наблізіць нас да агульнай Перамогі!
Дапамагчы рабоце Фонда можна тут.

- запусцілі на сайце новы раздзел дапамогі палітзняволеным. Цяпер вы можаце абраць і аплаціць адзін ці некалькі набораў прадуктаў або рэчаў, якія адправяцца героям-беларусам: "канцылярскі", "вітамінны" ці "харчовы";
- працягваем працу над праектам дапамогі сем'ям палітзняволеных: распавядаем гісторыі людзей, гаворым аб судах, перадаем перадачы і пішам лісты, трымаем сувязь са сваякамі, аказваем матэрыяльную дапамогу.
- развіваем праект "Самакіраванне". 1-2 разы на тыдні праводзім сустрэчу у анлайн і афлайн фарматах, вучымся састаўляць звароты, пісаць скаргі і петыцыі, дзеля таго, каб рабіць нашыя двары, раёны, гарада і нашу Беларусь лепей;
- ажыццяўляем работу юрыдычнага праекту "Вернемся ў прававое рэчышча". Дзяржава павінна выконваць свае законы, і мы распавядаем, як гэта зрабіць. Атрымаць юрыдычную дапамогу можна тут;
- з дапамогай эканамісткі Фонда Алісы Рыжычэнка у праекце "Рэальная эканоміка" працягваем знаёміць Вас з катастрафічнай сітуацыяй на прадпрыемствах і ў рэальным сектары;
- шукаем герояў для праекту "Серада добрых спраў", у якім распавядаем пра палітзняволеных, а таксама пра тое, як можна падтрымаць іх блізкіх, якія засталіся на волі. Ва ўмовах прававога бязмежжа, якое адбываецца ў турмах і жорсткага ціску на палітзняволеных, нямногія з іх сваякоў гатовыя гаварыць. Мы заклікаем не маўчаць аб гэтым;
- знаёмім чытачоў сайту з камандай Фонда. Мы - розныя, і ў кожнага свая гісторыя барацьбы. Затое мы ўпэўненыя ў тым, што да фіналу гэтай барацьбы мы прыйдзем разам;
- выпусцілі серыю відэа на нашым Youtube канале, у якіх распавялі пра перадачы ў СІЗА: што можна перадаць адразу пасля затрымання, падчас знаходжання ў ізалятары і пры адпраўцы на этап;
- па незалежных ад нас прычынах вымушаныя былі завяршыць праект "Рэальныя навіны". Адказнасць і празрыстасць - галоўныя прынцыпы дзейнасці фонда "Краіна для Жыцця", таму неадпаведнасць гэтым базавым устаноўкам для нас катэгарычна непрымальная.