На працягу трох месяцаў (з 5 снежня 2020 года да 5 сакавіка 2021 года) у Вільні пры падтрымцы фонду “Краіна для Жыцця” працаваў шэлтар для бежанцаў з Беларусі.
Нашы суайчыннікі, якія вымушаны былі бегчы ад пераследу з боку злачыннага рэжыму Лукашэнкі, у гэтых сценах маглі перавесці дух, прыйсці ў сябе пасля нервовых і небяспечных паслявыбарных месяцаў. Тут беларусы размяшчаліся абсалютна бясплатна. Атрымлівалі магчымасць на новым месцы спакойна разабрацца з дакументамі, заняцца пошукамі працы ці вучобы ў Літве ды проста прадумаць свае дзеянні наперад. Бо большасць бежанцаў з’язджаць не планавалі. Вельмі часта людзі апыналіся на парозе шэлтара з заплечнікам, у якім змяшчалася запасная пара нагавіцаў, байка, асабістыя дакументы і больш нічога.
За час работы шэлтара ў ім пражывала 17 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей, 3 студэнтаў, 2 беларусаў пажылога веку. Гэта былі як сем’і, так і адзінокія людзі, як актывісты штабоў, так і экс-супрацоўнікі МУС. Іх аб’ядноўвала тое, што яны востра мелі патрэбу ў дапамозе. У Беларусі гэтыя людзі пераследаваліся з боку рэпрэсіўнага апарату. Шматлікіх валанцёры фонду “Краіна для Жыцця” сустракалі проста на мяжы і адразу прывозілі ў шэлтар. Нехта затрымаўся ў яго сценах усяго на месяц, нехта на ўсе 90 дзён.
Сродкі на функцыянаванне шэлтара вылучыў фонд “Краіна для Жыцця”. Жыхары былі забяспечаны ўсім неабходным: посудам, пасцельнымі і асабістымі рэчамі і да т.п. Беларускія дыяспары дапамаглі з аплатай харчавання.
Паступова плынь бежанцаў з Беларусі ў Літву скончылася. Дыктатар закрыў межы са знешнім светам, патлумачыў гэта патрабаваннямі інфекцыйнай бяспекі (хоць на паўгода раней запэўніваў усіх у “каронавірусным псіхозе”). Нехта паспеў пакінуць Беларусь, нехта – не. Нехта з тых, супраць каго заведзеныя справы, свядома застаўся на радзіме.
Шэлтар у Вільні спыніў працу, але выканаў сваю галоўную функцыю – даў дах людзям, якія востра мелі ў ім патрэбу. А яшчэ аб’яднаў беларусаў, для якіх на нейкі час стаў домам. Цяпер патрэбы ў яго рабоце няма. Большасць беларусаў, якія збягалі ад пераследу ўладаў, знайшлі працу і жытло ў Літве. Нехта часовую, нехта сталую. Але калі спатрэбіцца, шэлтар у Вільні зноў гасцінна адчыніць свае дзверы для бежанцаў з Беларусі.
Хоць мы верым, што такой патрэбы ўсё ж не будзе. Мы марым пра хуткае вяртанне дамоў – у краіну, у якой няма палітвязняў, міліцыя і сілавы апарат абараняюць, а не катуюць людзей, суды незалежныя і аб’ектыўныя, а прэзідэнт – проста наёмны працаўнік, а не той, хто ўявіў сябе “вышэй за Бога”.
Дапамагчы рабоце фонду можна ТУТ.