Падводзім вынікі працы фонду "Краіна для Жыцця" за мінулы тыдзень (8-14 лютага).
Матэрыяльная дапамога
- Атрымалі 14 чалавек (выплачана 4200 €), 42 чалавекі чакаюць сваёй чаргі.
Візавая дапамога
- Звярнуліся 17 чалавек. 8 падалі дакументы, 9 чакаюць дату падачы.
Юрыдычная дапамога
- Атрымалі тры чалавекі. Таксама выйшла ў эфір трэцяя серыя праекта "Вернемся ў прававое рэчышча".
- Праведзена адно мерапрыемства ў рамках праекта «Самакіраванне»
- Арганізаваны перадачы 10 зняволеным у СІЗА розных гарадоў Беларусі
- На нашым сайце зараз рэгулярна абнаўляецца раздзел навіны.
Мы вельмі ўдзячныя Вам за падтрымку. Толькі разам мы зможам перамагчы дыктатуру і пабудаваць сучасную і справядлівую дзяржаву, сапраўдную краіну для жыцця.
Падтрымаць працу фонду "Краіна для Жыцця" можна па гэтай спасылцы.