Вынікі працы фонду "Краіна для Жыцця" за тыдзень (5 - 11 ліпеня)

Падводзім вынікі працы фонду «Краіна для Жыцця» за тыдзень (5 – 11 ліпеня).

Матэрыяльная дапамога:
  • Атрымалі 2 валанцёры (выплачана 600 €), 3 чалавекі чакаюць сваёй чаргі.

Мы аказваем матэрыяльную дапамогу сем'ям палітвязняў, а таксама валанцёрам і актывістам, якія працягваюць барацьбу з рэжымам унутры краіны, і пры гэтым патрапілі ў складанае матэрыяльнае становішча.


Візавая дапамога:
  • Звярнуліся і падалі дакументы 16 чалавек.

Мы аказваем дапамогу ў атрыманні віз, падрыхтоўцы дакументаў, зносінах з пасольствамі, унясенні ПІБ у спісы на візавую падтрымку ў Польшчы і Літве.

Юрыдычная дапамога:
  • Звярнуліся і атрымалі 7 чалавек.

Такая дапамога ў першую чаргу ўключае ў сябе кансультацыі па вострых юрыдычных пытаннях у кантэксце таго, што адбываецца ў Беларусі.

Падрабязней аб нашай працы чытайце на сайце.

Дзякуй, што вы з намі!
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям