Прадстаўляем вынікі нашай дзейнасці за першы месяц года.
Спампаваць поўную справаздачу за студзень.
Фонд «Краіна для Жыцця» працягвае сваю дзейнасць па дапамозе палітвязням, развіццю грамадзянскай супольнасці і пабудове ў Беларусі сапраўднай краіны для жыцця, у якім паважаюцца правы і свабоды ўсіх грамадзян. Мы развіваем ініцыятывы дапамогі беларусам, якія церпяць пакуты праз дзеянні злачыннага рэжыму.
У студзені мы вярнуліся пасьля двухтыднёвай адсутнасьці. Камандзе Фонду трэба было адпачыць (мы не былі ў адпачынку з 2020 года). Цяпер мы гатовыя з новымі сіламі працягваць працу па дапамозе палітвязням і іх сваякам, эвакуацыі людзей з пекла лукашызму і каардынацыі сіл з іншымі фондамі і праваабарончымі арганізацыямі.
Мы працягваем працу над праграмай салідарнасці "Сябар сям'і". Сябар сям'і - гэта чалавек з любой часткі свету, які хоча дапамагчы сям'і палітвязняў. Пры гэтым у яго няма кантактаў гэтых людзей, ці ёсць складанасці ў пераводзе грошай з-за мяжы ў Беларусь. У гэтым выпадку Сябар сям'і бярэ пад сваю апеку сям'ю з нашага спісу на адзін з прапанаваных перыядаў (3, 6, 9 ці 12 месяцаў) і аказвае ёй фінансавую падтрымку праз Фонд. У нас ужо ёсць некалькі паспяховых кейсаў рэалізацыі гэтага праекта.
Мы аб'явілі аб запуску новага праекта. Гэта інфармацыйны курс "Polaris. Лідэр грамадзянскіх ініцыятываў". Цяпер мы фармуем склад спікераў (усе яны прафесіяналы сваёй справы, а многія вядомыя медыйныя асобы) і заканчваем фармаванне спісу ўдзельнікаў. Праслухаць курс і прадставіць вынікі сваёй працы можа кожны, незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца. Зарэгістравацца на курс ТУТ, прыём заявак дзейнічае да поўнага набору.
Гэта толькі частка нашай бачнай працы. Астатняя не такая прыкметная таму, што мы не хочам падвяргаць небяспецы людзей у Беларусі ці за яе межамі. Існуючы ў Беларусі сёння рэжым дыктуе свае правілы. Для нас бяспека людзей стаіць на першым месцы. Роўна як і магчымасць дапамагаць ім у далейшым, не раскрываючы дэталяў, якія могуць каму-небудзь нашкодзіць.
Калі ласка, раскажыце Вашым сябрам і знаёмым пра наш Фонд і тую дапамогу, якую мы разам аказваем людзям у Беларусі.