Для ўдзелу ў нашай праграме дзеці павінны адпавядаць наступным крытэрыям:
- Дзеці палітзняволеных, рэпрэсаваных актывістаў, удзельнікаў стачкі, прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятываў, якія знаходзяцца ў ЭМІГРАЦЫІ
- Узроста дзяцей ад 6 да 12 гадоў
- Дзеці павінны мець легальны статус знаходжання на тэрыторыі Еўразвяза
- Дзеці павінны наведаць абавязковую сустрэчу з дзіцячым псіхолагам перад прыняццем рашэння аб іх удзеле ў праграме
Падчас праграмы дзяцей суправаджаюць дарослыя, якія заўсёды знаходзяцца на сувязі і могуць вырашыць любое пытанне.
На дадзены момант набор на праграму зачынены.
За абвесткамі па праграме сачыце ў нашых сацыяльных сетках.
Наш фонд шукае магчымасці для адпачынку дзяцей у розных краінах Еўропы. Мы імкнемся дазволіць атрымаць унікальныя ўражанні і пашырыць гарызонты дзяцей, натхняя іх знаёмствам з рознымі культурамі, традыцыямі і спосабамі жыцця іншых людзей.