Сёння ў сценах гомельскага СІЗА абвешчаны прысуд блогеру, прадпрымальніку, заснавальніку руху "Краіна для жыцця" Сяргею Ціханоўскаму. Разам з ім па крымінальнай справе праходзілі палітык Мікола Статкевіч, журналіст Ігар Лосік, блогер Уладзімір Цыгановіч, а таксама паслядоўнікі Ціханоўскага з «Краіны для жыцця» Арцём Сакаў і Зміцер Папоў.
Следства павіннае было даць адказ на пытанне, што менавіта аб'яднала гэтых людзей і ў чым яны вінаватыя перад дзяржавай лукашэнкі. Для гэтага ішло доўгае следства. Толькі ўдумайцеся, на працягу вось ужо паўтары(!) гады людзі пазбаўленыя свабоды, спатканняў з роднымі, да іх ужываюць меры ўздзеяння, якія паводле міжнароднага права падпадаюць пад вызначэнне катаванняў.
Як аказалася за такі працяглы час следчыя не знайшлі ніякіх новых фактаў. У прынцыпе ніякіх фактаў. Паводле меркавання людзей у пагонах Ціханоўскі планаваў арганізацыю масавых беспарадкаў, распальванне сацыяльнай варожасці, перашкоды працы ЦВК, арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Суд з усім гэтым пакорліва пагадзіўся.
Доказы? Іх няма. Тое, што прадстаўлена ў якасці такіх, у любым незалежным судзе адправілася б у смецце, а супраць пракурораў і следчых з высокай ступенню верагоднасці былі б узбуджаныя крымінальныя справы. Інакш як злым намерам такое не растлумачыць. Усё ў традыцыях судовых працэсаў 30-ых гадоў. Здагадкі выдаюцца за факты, думкі - за ўчынкі, жаданне свабоды і змяняльнасці ўлады прыраўноўваецца да ўзброенага бунту.
Спадары, ці дакладней, таварышы суддзі. Гэта не Ціханоўскаму вы прызначылі 18 гадоў строгага рэжыму. Вы сабе і свайму сумленню падпісалі прысуд без права абскарджання. Як думаеце, колькі год свеціць вам?
Сяргей Ціханоўскі - 18 гадоў.
Мікола Статкевіч - 14 гадоў.
Ігар Лосік - 15 гадоў.
Арцём Сакаў - 16 гадоў.
Уладзімір Цыгановіч - 15 гадоў.
Дзмітрый Папоў - 16 гадоў.