У Вільні прайшла акцыя, якую арганізаваў фонд «Краіна для Жыцця» ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў.
Неабыякавыя беларусы сабраліся ў цэнтры літоўскай сталіцы. Да іх далучылася народаабраная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская. Удзельнікі акцыі разгарнулі велізарны бел-чырвона-белы сцяг і прайшлі ад Катэдральнай плошчы да Ратушы.
На Ратушнай плошчы Святлана Ціханоўская зрабіла прамову і пажадала, каб усе палітвязні найхутчэй апынуліся на волі: «Давайце зробім усё, што можам, каб вярнуць нашых родных дадому. І пачаць можна з адной кнопкі ў «Голасе» – у галасаванні за мірнае вырашэнне крызісу праз перамовы. Нас ужо больш за паўмільёны!»
Гучала песня «Муры», кожны па жаданні мог выказацца пра набалелае ў адкрыты мікрафон. Таксама быў арганізаваны збор подпісаў супраць катаванняў у Беларусі. Ліст будзе дасланы спецдакладчыкам ААН.
Да акцыі беларусаў Літвы ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага далучыліся нашы суайчыннікі ў Беларусі (насуперак пашырэнню рэпрэсій), а таксама ў Італіі і Расіі.
Сяргей Ціханоўскі з’яўляецца ініцыятарам стварэння фонду «Краіна для Жыцця» для актывістаў, людзей, якія паверылі ў яго і працягваюць барацьбу за свабоду і росквіт Беларусі. Пасля таго, як ён заявіў пра жаданне паўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020, цярпеў пераслед з боку ўлады. Некалькі разоў быў арыштаваны. З 29 траўня 2020 года знаходзіцца ў зняволенні.
Сяргею Ціханоўскаму можна і трэба напісаць. Ён адказвае на ўсе лісты, якія да яго даходзяць.
Адрас для лістоў:
Ціханоўскі Сяргей Леанідавіч
Турма № 8
вул. Савецкая, д. 22а
г. Жодзіна
Рэспубліка Беларусь 222163
На 22 сакавіка ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 287 чалавек.
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.