Аляксандр Гапанькоў расказвае пра Сяргея Ціханоўскага

Адным з трыгераў Беларускай Рэвалюцыі стаў Сяргей Ціханоўскі. Стрымы, якія ён вёў з 2019 года, паказалі наколькі Беларусь пры Лукашэнку адрозніваецца ад той краіны для жыцця, у якой хацелі б жыць людзі. Сёння раскажам пра Аляксандра Гапанькова. Ён стаў героем аднаго са стрымаў Сяргея Ціханоўскага. Сяргей натхніў Аляксандра не здавацца, а змагацца за лепшую Беларусь.

Як вас прадставіць?

Аляксандр Гапанькоў, сябар Сяргея Ціханоўскага, звычайны беларус, які хацеў бы жыць у Краіне для Жыцця.

Адкуль вы, колькі вам год, чым займаліся, дзе працавалі?

Ворша, 35 гадоў, інжынер па ацяпленні

Як пазнаёміліся з Сяргеем?

Мне параілі яшчэ тады маленькі, але цікавы канал на ютубе «Страна для жизни». Паглядзеў, спадабаўся. Напісаў Сяргею, пазней сустрэліся і сталі камунікаваць рэгулярна.  

Чаму вырашылі пайсці ў яго каманду?

Бо ён чалавек з вялікай літары, кажа правільныя рэчы шчыра і без фальшу простымі даступнымі словамі.  

Які Сяргей у жыцці?

Вельмі просты, адкрыты, дабратлівы чалавек. Калі жыў у яго на лецішчы пад Гомелем, ён паказаў сябе гасцінным чалавекам.

Чым ён чапляе?

Ды ўсім: прастатой, адкрытасцю, у патрэбны час скажа патрэбныя словы, пісьменнасцю.

Што КДЖ азначае для Сяргея?

Гэта яго жыццё, душа, яшчэ адно дзіця.

Які самы смешны выпадак звязаны з Сяргеем?

Было гэта 29 студзеня 2020 года. Прыехаў у абласны суд Гомеля падтрымаць Сяргея падчас апеляцыі. Пасля суда паехалі да яго на студыю. Я прапанаваў з’ездзіць у Добруш, ён доўга адмаўляўся, казаў, што шмат працы ды і што там рабіць. Я сказаў: “Давай з’ездзім, страцім максімум гадзіну, ды і якая розніца табе, я на сваёй машыне зважу”. Паехалі. У выніку атрымалася зняць хіт канала пра Фігу Хведараўну.

Краіна для жыцця для вас – якая яна?

Гэта закон, свабода, людзі шчаслівыя.

Як склаўся ваш лёс пасля затрымання Сяргея?

Быў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай.

Чаму пакінулі краіну? Чым цяпер займаецеся?

Без каментароў.

Што трэба зрабіць кожнаму для перамогі?

Перастаць баяцца, зняць кайданы раба, дыхаць свабодай

Вернецеся ў Беларусь?

Так.

Што пажадаеце ўсім беларусам?

Веры ў сябе, трываласці духу, свабоды, здароўя і няхай Жыве Беларусь!

Дапамагчы рабоце фонду «Краіна для Жыцця» можна ТУТ
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям