Спрабуючы ачарніць рэпутацыю Сяргея Ціханоўскага, тэлеканал АНТ выпусціў нарэзку дзіўнага зместу.
Як можна з прававога пункту гледжання каментаваць тое, што сустрэчы Сяргея Ціханоўскага з адвакатам запісваліся на камеру і трансляваліся ў сродках масавых інфармацыі, што супярэчыць Канстытуцыі:
Фільм АНТ, злеплены на каленцы з урыўкаў размоваў (у тым ліку канфідэнцыйных), у чарговы раз прадэманстраваў двудушнасць Лукашэнкі і выбудаванай ім дзяржавы. «Прававая сістэма» Рэспублікі Беларусь, якая раней дапускала асобныя збоі, пасля жніўня 2020 года канчаткова пераключылася ў рэжым «часам не да законаў».
Суддзі - штампуюць прысуды, супрацоўнікі КДБ складаюць сцэнары для малабюджэтных фільмаў жахаў, СМІ і журналісты працуюць зліўнымі бачкамі. На вяршыні гэтай піраміды хлусьні знаходзіцца Лукашэнка і ягоныя набліжаныя. Беларусам вырашаць, ці варта жыць у такой краіне, ці пабудаваць сапраўдную краіну для жыцця.
Калі вам патрабуецца юрыдычная дапамога - дашліце нам заяўку па спасылцы.
Падтрымаць палітвязняў можна ТУТ.

- арт.16 «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»: Забараняюцца перашкоды адвакату ў прадастаўленні сустрэч сам-насам з яго падабаронным ва ўмовах, якія забяспечваюць канфідэнцыяльнасць такіх сустрэч.
- арт.37 «Аб сродках масавай інфармацыі»: Да інфармацыі, распаўсюд якой у СМІ абмежаваны, адносяцца звесткі: якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную ці іншую ахоўную законам таямніцу (у тым ліку адвакацкую).
- ст.22: Усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў.