Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях разгледзела скаргу, пададзеную ў абарону Сяргея Ціханоўскага па факце яго затрымання на перадвыбарчым пікеце 29 мая 2020 года і яго папярэдняга заключэння па крымінальнай справе, якія суправаджаліся парушэннем шэрагу яго фундаментальных правоў.
Эксперты ААН прыйшлі да наступных высноваў: беларускія ўлады парушылі палажэнні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельніцай якога з'яўляецца Беларусь. Пазбаўленне волі Сяргея Ціханоўскага прызнана супярэчным артыкулам 2, 7, 9, 10, 11, 19, 20, 21 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкулам 2(1), 9, 14, 19, 21, 25 і 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, якія з'яўляюцца адвольным і якія падпадаюць пад катэгорыі I, II, III і V.
Рабочая група просіць урад Беларусі зрабіць захады, неабходныя для неадкладнага выпраўлення сітуацыі Ціханоўскага і прывядзення яе ў адпаведнасць з адпаведнымі міжнароднымі нормамі, уключаючы тыя, якія выкладзены ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.
«Належным сродкам прававой абароны было б неадкладна вызваліць cп. Ціханоўскага і даць яму права, якое мае іскавую сілу, на кампенсацыю і іншыя кампенсацыі ў адпаведнасці з міжнародным правам». У бягучым кантэксце глабальнай пандэміі каранавіруса (COVID-19) і пагрозы, якую яна прадстаўляе ў месцах утрымання пад вартай, Рабочая група заклікае ўрад «прыняць тэрміновыя меры для забеспячэння неадкладнага вызвалення сп. Ціханоўскага».
Азнаёміцца з высновамі экспертаў ААН можна тут.