Гісторыя Сяргея Ціханоўскага, якая расказана ў фільме

З 29 траўня мінулага года блогер і бізнесовец Сяргей  Ціханоўскі знаходзіцца ў зняволенні. Больш за 10 месяцаў назад ён быў арыштаваны ў Горадні пасля перформансу з удзелам дзіўнай жанчыны і пары міліцыянтаў. У сакавіку яму былі прад’яўлены абвінавачванні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу – аб арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні сацыяльнай варажнечы, перашкодзе работы Цэнтральнай выбарчай камісіі і аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
 
Сяргей Ціханоўскі абудзіў Беларусь у 2019, калі стварыў YouTube-канал «Краіна для жыцця».  На ім раней апалітычны блогер, выкладаў інтэрв’ю з людзьмі з самых розных куткоў краіны, даваў слова простым беларусам, вёў стрымы, у якіх крытыкаваў бяздзейнасць службоўцаў.
 
Вельмі хутка Ціханоўскі  прывабіў увагу ўладаў. Па вялікім рахунку гэта адбылося праз тое, што яго канал рабіўся ўсё больш папулярным. Пасля таго як блогер аб’явіў пра сваё жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, ён трапіў пад каток беларускай рэпрэсіўнай машыны. Лукашэнка палічыў Ціханоўскага небяспечным супернікам і адправіў у турму, не чакаючы старту перадвыбарнай кампаніі.
 
Таксама ў ЦВК не дазволілі Сяргею балатавацца ў прэзідэнты. У апошні момант дакументы для рэгістрацыі падала Святлана – яго жонка. А далейшыя падзеі назаўжды змянілі Беларусь і падарылі ўсім нам надзею на хуткае пазбаўленне ад праўлення дыктатара. Сяргей Ціханоўскі марыў пабудаваць сапраўдную краіну для жыцця – гэтая думка рэфрэнам праходзіць праз усе яго відэа. Цяпер гэтую мару падзяляе большасць беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў.

Прапануем яшчэ раз узгадаць гісторыю Сяргея і нашу агульную гісторыю лета, якое змяніла Беларусь.




Падтрымаць работу Фонду можна ТУТ.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям