Мяне чакаюць вельмі цяжкія выпрабаванні

«Мяне чакаюць наперадзе вельмі цяжкія выпрабаванні. Ведаеце, кажуць, тое, што нас не забівае, робіць нас мацней. Але вось мне навошта гэта? Можа калі-небудзь можна будзе зразумець навошта гэта ўсё было»...

Ліст Сяргея Ціханоўскага.


Сяргей Ціханоўскі - стваральнік грамадскага руху "Краіна для жыцця", аўтар аднайменнага youtube-канала, блогер.

Сяргей Ціханоўскі атрымаў шырокую вядомасць у 2019 годзе. Ягоны канал вельмі хутка стаў самым папулярным у беларускім сегменце Youtube. Галоўнай "фішкай" былі інтэрв'ю з простымі людзьмі з правінцыі, якія казалі праўду пра мясцовыя ўлады.

У 2020 годзе Сяргей Ціханоўскі збіраўся балатавацца на пасаду прэзідэнта, аднак перад самым пачаткам выбарчай кампаніі быў арыштаваны за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Тады на выбары пайшла ягоная жонка Святлана.

Сяргей быў арыштаваны 29 траўня 2020 года ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў. Відэа гэтага затрымання служыць неабвержнай доказам злачыннасці рэжыму лукашэнкі. Ціханоўскі быў схоплены, хоць не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў, а наадварот, спрабаваў пакінуць плошчу.

14 снежня 2021 года (праз паўтара года пасля затрымання!) Сяргея Ціханоўскага прыгаварылі да вялізнага тэрміну зняволення. Згодна з рашэннем кішэннага суда Сяргей Ціханоўскі павінен правесці ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 18 гадоў. Яму паставілі ў віну планаванне арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванне сацыяльнай варожасці, перашкоды працы ЦВК, арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Сёння Сяргей Ціханоўскі чакае ў Гомелі рашэння па сваёй апеляцыі. Сябры, мы просім вас напісаць мужнаму беларусу. Ёсць імавернасць, што хоць некаторыя з лістоў трапяць да Сяргея і змогуць падтрымаць яго ў цяжкую хвіліну.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул.  Кніжная, 1А.  Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.

Таксама просім дасылаць лісты ў адказ палітвязняў у наш чат-бот.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям