З траўня мінулага года Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў зняволенні. Прычына – Лукашэнка палічыў Ціханоўскага пагрозай свайму рэжыму. Мы ўпэўненыя, што сітуацыя са зняволеннем Сяргея, а таксама сотняў іншых палітвязняў не будзе працяглай, справядлівасць пераможа на беларускай зямлі. А пакуль давайце падтрымаем Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў, дашлём ім лісты.
“У пэўны момант вашы лісты вельмі падтрымалі мяне! Яны былі вельмі патрэбныя”, – дзеліцца з намі Сяргей. І вашы лісты дагэтуль застаюцца важнай крыніцай эмоцый, уражанняў і навінаў для герояў у ізаляцыі.
Сяргей просіць дасылаць яму больш фотаздымкаў і паштовак з маркамі! У канверт можна ўкладаць да двух фота. Не хапае навінаў, але не самых галоўных (яны ёсць па зомбі-ТВ), а больш лакальных. Можна дасылаць фота падзей.
Парады па напісанні:
Ліст можна даслаць:
Сяргей не здаецца, і ты не здавайся!
Дапамагчы рабоце Фонду можна ТУТ.

- Калі дасылаць заказны ліст – дойдзе хутчэй і адкрыюць пры Сяргеі пад подпіс.
- Хто піша – абавязкова ўкладаць канверт з запоўненым зваротным адрасам. Часам складана прачытаць адрас або доўга запаўняць, калі прыходзіць адразу шмат лістоў.
- Цэнзура не прапускае заклікі і лаянку. Навіны можна стрымана. Газеты ў лістах не аддаюць.
Ліст можна даслаць:
- Традыцыйнай поштай
- vkletochku.org хуткі і просты спосаб даслаць ліст з любой краіны свету. Вы не ў Беларусі і хочаце атрымаць адказ – пазначце зваротны адрас родных ці знаёмых.
Сяргей не здаецца, і ты не здавайся!
Дапамагчы рабоце Фонду можна ТУТ.