Заклік Сяргея Ціханоўскага: "Ідзіце да перамогі!"

У гадавіну выбараў-2020 "Наша Ніва" апублікавала ліст Сяргея Ціханоўскага з турмы. Блогер, які стаў адным з каталізатараў абуджэння беларусаў, заклікае не складаць рукі і рухацца да перамогі.
 
"Праз нежаданне расстацца з уладай у Беларусі былі амаль цалкам знішчаныя свабода слова, свабода інфармацыі, свабода сходаў, свабода атрымання і распаўсюджвання інфармацыі, незалежныя СМІ, праваахоўныя арганізацыі, законнасць і давер да праваахоўных органаў і судовай сістэмы.
 

Але беларусы здабылі салідарнасць і ўпершыню адчулі сябе нацыяй, пабачылі вялікую падтрымку за мяжой.

Па сутнасці, у Беларусі ідзе глабальная рэкламная кампанія.
 
Пасля перамогі дэмакратыі, якая непазбежная, мы зможам выкарыстоўваць гэтую сусветную вядомасць для дынамічнага развіцця краіны, - кажу я, як рэкламадаўца з 15-гадовым досведам. Ідзіце да перамогі!"
 
Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі быў арыштаваны ў Гародні 29 траўня 2020 года. Зараз у гомельскім СІЗА ў зачыненым фармаце праходзіць суд над ім.
 
Сяргея Ціханоўскага абвінавачваюць у "адкрытых закліках да гвалту ў дачыненьні прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў і распальванні сацыяльнай варожасці ў грамадстве па прызнаках сацыяльнай прыналежнасці".
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям