З днём нараджэння, Сяргей Ціханоўскі!

Сёння спаўняецца 43 гады Сяргею Ціханоўскаму - блогеру, чые відэа і стрымы змянілі Беларусь у 2019 і 2020 гадах.

Ён даваў выказацца простым людзям, якія дзяліліся набалелым. Тады стала зразумела, што беды ва ўсіх розныя, а вось прычына аднолькавыя  - злачынная сістэма, пабудаваная лукашэнкам для ўласнага ўзбагачэння. Сістэма, у якой права, справядлівасць, законнасць - пустыя гукі.

Вось ужо другі свой дзень нараджэння Сяргей Ціханоўскі сустракае ў зняволенні. Ён быў арыштаваны 29 мая мінулага года ў Гродне пасля спецаперацыі з удзелам некалькіх міліцыянтаў і адной дзіўнай жанчыны.

Зараз у Гомелі ў закрытым рэжыме праходзіць суд. Сяргею Ціханоўскаму пагражае сур'ёзны тэрмін. За што? Проста лукашэнка адчуў, што блогер ўяўляе пагрозу для яго бязмежнай улады.

З моманту арышта Сяргея Ціханоўскага прайшло амаль 15 месяцаў. У беларусаў адкрыліся вочы, і яны ўбачылі шмат чаго - акрамя звыклых ужо фальсіфікацый на выбарах, сутыкнуліся з неверагодным дзяржаўным тэрорам, разгорнутым з адзінай мэтай - захаваць уладу дыктатара.

У Сяргея Ціханоўскага ёсць мара - пабудаваць краіну для жыцця. У мінулым годзе яна стала марай мільёнаў беларусаў. Увасобіць яе ў рэальнасць мы можам толькі разам. І толькі ў нашых руках знаходзяцца ключы ад камер сотняў палітвязняў.

Давайце зробім гэта!

Сяргей Ціханоўскі, да сустрэчы на волі.


Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям