29 траўня 2020 года сталася апошнім днём, калі ў беларусаў была магчымасць свабодна падысці да Сяргея і зрабіць фота з блогерам, што імкліва заваяваў папулярнасць сваёй смеласцю і памкненнем да праўды. Мы ўдзячныя за пытанні, якія вы пакідалі Сяргею, і вельмі хочам падзяліцца яго адказамі з-за кратаў.
Калі вярнуць час назад, ці пайшоў бы ты на гэта? Калі б ведаў, што будзеш пазбаўлены сям’і, дзяцей, волі?
Канешне, так! Ніхто не ведае, колькі нам наканавана. Заўтра нас можа збіць машына. Таму лічу, што жыць трэба сёння. І жыць трэба так, каб потым не было сорамна паглядзець назад на пражытае жыццё. Жыць трэба годна. Тады ніколі ні пра што не будзеш шкадаваць. Мала хто памятае, але перад маім затрыманнем у Горадні 29 траўня, я ўсяго 8 дзён быў на волі, пасля выхаду з ІЧУ. Я пражыў гэтыя 8 дзён, нібыта ў мяне былі крылы. Тысячы людзей фатаграфаваліся са мной і выказвалі падтрымку. Я бачыў, як людзі паверылі ў сябе. Не кожны можа пахваліцца, што пражыў прынамсі адзін такі дзень, як я. Многія – калі ідуць на кампраміс са сваім сумленнем, заплюшчваюць вочы на несправядлівасць і беззаконне, адмоўчваюцца – думаюць, што так яны зберагуць сваё жыццё. Насамрэч яны так змогуць толькі падоўжыць сваё існаванне, а не жыццё.
За месяцы, праведзеныя за кратамі, ці не расчараваўся ты ў беларусах?
Не, не расчараваўся. Атрымаў тысячы лістоў у турме і бачу, што людзі змагаюцца і робяць усё магчымае. Упэўнены, беларусы змогуць аб’яднацца вакол лідараў і перамагчы.
Калі выйдзеш на волю, працягнеш займацца праектам “Краіна для Жыцця” ці зоймешся нечым новым?
Я не ведаю, калі выйду, таму не магу нешта планаваць. Зараз гэта не мае сэнсу. Але ў мяне ёсць смелыя і рэвалюцыйныя ідэі, якія дазволяць беларусам жыць лепш.
Калі б вы сталі прэзідэнтам у новай Беларусі, што б вы зрабілі ў першую чаргу або якое рашэнне прынялі б?
Вінаватыя ў злачынствах супраць людзей павінны панесці пакаранне, яны нідзе не змогуць схавацца.
Што ты меў на ўвазе, калі казаў “трэба больш жорстка”?
Я меў на ўвазе, што Святлане трэба больш жорстка выказваць сваё меркаванне, быць больш цвёрдай у зносінах з палітыкамі.
Ці ведаеш, што зараз выкладаецца на YouTube-канал? Што пра гэта думаеш?
Я ведаю, што на канале зараз выкладаюцца рэальныя навіны і нешта яшчэ. Навіны з гумарам. Гэта здорава! Сам не бачыў, але сцэнары чытаў.
Як Сяргей ставіцца да УНС?
Гэта цырк.
Сяргей, чый Крым?
Тое, што ў Беларусі транслююцца расійскія каналы – гэта велізарнае зло. Раней, калі я глядзеў, напрыклад, “60 хвілін”, у мяне былі сумневы наконт дакладнасці адлюстравання падзей ва Ўкраіне. Зараз, калі я пабачыў, як яны асвятляюць падзеі ў Беларусі, як абылгалі нас усіх і падтрымліваюць дыктатара, абсалютна відавочна, што яны абылгалі і ўкраінцаў. Канешне, Крым павінен быць не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта ўкраінскім.
Ці шкадуеш ты, што расплюшчыў вочы народу коштам сваёй няволі?
Канешне, не.
Сяргей, пра што Вы марыце, пра што пастаянна думаеце, калі забываецеся пра палітыку?
Я ніколі не цікавіўся палітыкай. У Беларусі яе ніколі не было. Я заўжды любіў камунікаваць з людзьмі. Нават за мяжой. Мне цікава, што для іх важна, што імі рухае, у чым сэнс іх жыцця. Я пастаянна думаю, як палепшыць жыццё людзей, і ў мяне для гэтага ёсць шмат ідэй.
Што вы адчуваеце і думаеце пра Святлану, дакладней пра тое, што і колькі яна зрабіла для Беларусі?
Ёсць такая прымаўка: найменшае зроблена. Трэба засяродзіцца на тым, што яшчэ трэба зрабіць для перамогі. Безумоўна, каманда Святланы зрабіла шмат, але расслабляцца да перамогі яшчэ нельга.
Ці маглі б вы ўявіць год таму, што Святлана будзе прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне, сустракацца з лідарамі ЕЗ асабіста і прадстаўляць нашы інтарэсы? Як бы вы адрэагавалі на падобную прапанову год таму?
Прыгадваецца фраза ST1Mа: “Я не выбраў рускі рэп. Рускі рэп выбраў мяне!”. Прыгадалася, як ST1M выступаў на маім дні нараджэння, чытаў рэп, і я катаў яго на сваім жоўтым Хамеры Н2. Ні я, ні Святлана тады не цікавіліся палітыкай, але лёс сам выбраў мяне і Святлану. Зрабіць інакш я проста не мог. Я думаў, што мы альбо пераможам, альбо прайграем. Але тое, што мы можам затрымацца пасярэдзіне, я не думаў. Святлана проста вымушана змагацца. Я гэтага не ўяўляў нават у траўні.
Сяргей, ці застанешся ты ў палітыцы, калі праўда пераможа і ты апынешся на волі?
Я не ведаю, калі апынуся на волі. Я заўжды казаў, што буду сядзець столькі, колькі мне дазволіць беларускі народ. У мяне шмат ідэй, і я хацеў бы іх рэалізаваць. Але ці будзе ў мяне здароўе, час – невядома. Спачатку мне пісалі, што засталося зусім крыху. Затым – пару месяцаў. Нядаўна чытаў прагноз, што рэжыму застаўся год. Варыянтаў няма: будзем чакаць, пакуль вы зразумееце, што завязванне стужачак і пагрозы у сацсетках не дапамагаюць. А потым ужо можна будзе падумаць пра палітыку.
Сяргей не здаецца, і ты не здавайся!
Дапамагчы працы Фонду можна ТУТ.