Хутка спаўняецца год, як у зняволенні знаходзіцца Сяргей Ціханоўскі. Ён быў затрыманы 29 траўня ў Гродне. З тых самых часоў яго не бачылі жонка і дзеці, а таксама маці сталага ўзросту.
Сяргей Ціханоўскі стаў адным з трыгераў беларускага пратэсту. А яго YouTube канал - трыбунай для народнай незадаволенасці дзеяннямі ўладаў рознага ўзроўню. Прайшоў амаль год, а суд над Сяргеем Ціханоўскім да гэтага часу не пачаўся.
Мы пагаварылі з Сафіяй Ціханоўскай - мамай Сяргея, якая чакае яго дома ў Гомелі.
- Раскажыце пра сябе.
- Я нарадзілася ў вёсцы ў Кармянскім раёне. Потым да школы жыла ў дзіцячым доме, потым у школьным дзіцячым доме ў Рагачове. Далей скончыла школу (8 класаў) і з'ехала да старэйшай сястры ў вёску Вашчанкі Кармянскага раёна.
Потым паехала ў Горкі, трэба было недзе працаваць. Я насцілала матэрыял - шылі целагрэйкі. І адначасова з працай, я пайшла вучыцца ў вячэрнюю школу. Днём працую - увечар хаджу ў школу.
Потым паступіла ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Калі я вучылася ў акадэміі - пазнаёмілася з хлопцам. І вось мы пажаніліся з ім. Пакуль ён давучваўся (я крыху раней скончыла), папрацавала яшчэ ў Горках. З'явіўся ў нас сын.
Жыццё не склалася ў мяне з мужам, і я з'ехала ад яго. Я працавала ў «Гіпраземе» - атрымала аднапакаёвую кватэру ў Гомелі. І там пайшоў Сяргей у садок і ў школу.
- Якім быў Сяргей у дзяцінстве?
- У дзяцінстве сын быў добрым хлопчыкам. Я працавала - ездзіла нават у камандзіроўкі. Ён рыхтаваў есці, прыбіраў. Прыязджала - ён мяне нават карміў. Добра вельмі ставіўся да мяне.
Ён вучыўся ў школе добра. Сяброў з адным хлопчыкам, у якога быў сабака. І вось ён разам з сябрам гуляў з гэтым сабакам.
- Пасля школы куды Сяргей паступіў?
- Ва ўніверсітэт Францыска Скарыны. Скончыў яго. Потым быў ІП. Працаваў і мне дапамагаў. Так жылі.
- Які Сяргей сын?
- Ён добры сын. Рыхтаваў есці, дапамагаў прыбіраць. Ездзілі ў вёску - ён дапамагаў і капаць, і сеяць. Касіць дапамагаў і кароў пасвіць дапамагаў. У сястры было шасцёра дзяцей і тамака вялікая гаспадарка. І коні, і свінні. І вось працы ў яго заўсёды хапала. Ён быў заняты заўсёды.
- Як вы паставіліся да таго, што Сяргей стаў весці свой YouTube канал?
- Адразу неяк станоўча ставілася. Я лічу, гэта добрая справа.
- Не баяліся таго, што Сяргей крытыкаваў уладу?
- Раней казала, што не трэба гэтага рабіць. А зараз, у сувязі з тым, што адбылося {арышт Сяргея Ціханоўскага, іншых палітвязняў, хваля гвалту ў Беларусі}, я лічу, што Сяргей правільна дзейнічаў. Бо калі такое зрабілі і робяць – пра гэта трэба казаць.
- А як вы паставіліся да рашэння Сяргея балатавацца ў прэзідэнты?
- Неяк спачатку не вельмі станоўча. Цяпер жа я выступаю за такое рашэнне Сяргея.
Чаму ўвогуле ў нас павінен быць адзін прэзідэнт пажыццёвы? У любой краіне пабыў некалькі гадоў - яго мяняюць. Што ў нас, усе людзі кепскія, толькі адзін чалавек добры?
Я разумею, што паколькі наш прэзідэнт ужо 27 гадоў ва ўладзе, час ісці на пенсію. Ужо ўзрост вялікі. Я лічу, што так слушна.
- Як вы пражылі год з моманту арышту Сяргея?
- Я не тое што пражыла, я прамучылася. Страціла здароўе, не магу спаць, амаль нічога не ем. Вельмі цяжка.
- Што больш за ўсё раніла за гэты год?
- Калі на дачы праходзілі гэтыя ператрусы. Што рабілася, як гэта рабілася…
Я вельмі дрэнна сябе адчувала. Ціск узнімаўся. Не разумела, што гавару, што раблю, куды іду.
- Былі нейкія падзеі, якія радавалі?
- Не, такога не было. І я не ведаю, калі гэта ўсё скончыцца. І як жыць, і як ёсць. Не магу ні хадзіць, ні ляжаць - у мяне вельмі-вельмі цяжка са здароўем.
Вельмі стала балець сэрца. Такі стан, што выходзіш - нават не ведаеш куды ідзеш. Як так можна абыходзіцца з пажылым чалавекам і даводзіць да такога стану?
- Маеце зносіны з унукамі?
- Так. Унукі таксама вельмі і вельмі сумуюць без таты. Ім яго вельмі не стае. Малодшая, Агнія, усё пытаецца, калі тата прыедзе, калі яна яго ўбачыць.
Я тады плачу і не магу супакоіцца, не ведаю, што сказаць дзіцяці. Калі гэта будзе, скажыце мне, калі дзеці змогуць убачыць яго?
- Ёсць у вас мара сёння?
- У мяне мара адна - убачыць сына, убачыць унукаў. Абняць іх, пагаварыць, пабыць з імі на дачы. Я вельмі сумую без іх. Не ведаю, як гэта вытрымаць і не ведаю, калі я іх убачу. Дапамажыце мне.
Я вельмі сумую па сыне. Я мару яго ўбачыць і спадзяюся, што гэта неўзабаве адбудзецца.
Дапамагчы палітвязням можна ТУТ.