"Працягваю сядзець ужо другі год і вельмі рады, што ў нашых людзей усё добра, ходзяць на работу, вучобу, працягваюць жыць. У турме ж усё не так вясёлкава".
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі - беларускі блогер, аўтар Youtube-каналу "Краіна для Жыцця".
У 2019 годзе Сяргей стварыў канал "Краіна для Жыцця", які менш чым за год стаў найбольш папулярным у беларускім сегменце Youtube. Блогер актыўна ездзіў па рэгіёнам Беларусі, сустракаўся з падпісчыкамі, браў у іх інтэрв'ю, падчас якіх мясцовыя жыхары распавядалі пра свае праблемы.
Ціханоўскі выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта, але перад самым пачаткам выбарчай кампаніі быў арыштаваны за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Тады дакументы падала ягоная жонка Святлана Ціханоўская, і яе зарэгістравалі.
Сяргей быў затрыманы 29 траўня 2020 года ў Гародні падчас пікету па сборы подпісаў. У сакавіку гэтага году следчы камітэт завяршыў расследванне крымінальнай справы у дачыненні да блогера Сяргея Ціханоўскага, лідара незарэгістраванага аб'яднання "Народная Грамада" Мікалая Статкевіча і іх паплечнікаў.
Сяргею Ціханоўскаму прад'яўлена канчатковае абвінавачванне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:
ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці);
ч. 2 арт. 191 (перашкода рабоце ЦВК);
ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак).
Сёння, 24 чэрвеня пачаўся працэс па гучнай "справе Ціханоўскага". Суд праходзіць у будынку СІЗА Гомеля. Напэўна, такі фармат абраны дзеля таго, каб ніхто са сваякоў або проста спачуваючых не змог наведаць паседжанні.
Сябры, падтрымаем Сяргея лістамі - для палітзняволеных гэта вельмі важна! Памятайце, што нашая абыякавасць, або жаданне забыцца на падзеі апошняга году, гуляюць толькі на руку злачыннаму рэжыму. А вось салідарнасць і ўзаемная падтрымка ствараюць цуды.
Давайце зробім так, каб пакуты тысяч беларусаў не былі забытыя, каб тыя, хто знаходзіцца ў турмах, не страцілі надзеі!
Адрас для лістоў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.