107 Telegram-каналаў прызнаныя экстрэмісцкімі

На сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь апублікаваны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
 
Не будзем паглыбляцца, чым кіраваліся "суддзі" прымаючы рашэнне аб прызнанні таго ці іншага матэрыяла экстрэмісцкім, але на сённяшні момант больш за 100 Telegram, Youtube- каналаў і чатаў у чорным спісе. Сярод іх:
 
NEXTA-live (НЕХТА-live)
NEXTA (НЕХТА)
LUXTA
Мозырь 97%
Водители 97
Брест: Слухи и факты
МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСЬ ГОЛОВНОГО МОЗГА
Каратели Беларуси
МотолькоПомоги
Гомель: нас 97%
ByPOL
Бобруйск онлайн
Барановичи 97%
Орша 97%
Новополоцк и Полоцк 97%
Партизаны
Vitebsk_Юг
PALCHYS
Черная книга Беларуси
ЧКБ Могилев и область
ЧКБ Витебск и область
ЧКБ Гомель и область
ЧКБ Брест и область
ЧКБ Гродно и область
Чат невероятного Витебска
Бульвар Непокоренных
Фатина Chat
Бялынiчы чат
Быхов_Live
Казiмiраўка 97%
Могилев для жизни
Волковыск Для Жизни Чат
YouTube-канал и Telegram-канал Игорь Макар
YouTube-канал и Telegram-канал НАШ ДОМ ТВ
Островец Для Жизни
Стачком ОАО Беларуськалий
ByDeanon
Моя Жабинка
Витебск 97
Гродно 97%
Гомель Советский 97
Речица для Жизни ЧАТ
Брест 97%
Я ВЫХОЖУ/МКБ
Чат группы Каратели
Чат невероятного Витебска
Могилев 97%
Бобруйск 97%
Осиповичи для жизни
Бульвар Непокоренных
Светлогорск для жизни. Чат
Лида 97%
Кореличи 97%
Лида для жизни ЧАТ
Жодино Для Жизни Чат
Климовичи ЧАТ
Жлобин Для Жизни
Свободный Жлобин | Free Zhlobin
Солигорск 97%
Новогрудок для жизни (чат)
Горки для Жизни Чат
Магілёў Спадарожнік
Машэка ЧАТ
Поставы для жизни
Браслаў для жыцця
Флагшток
Березки Юбилейный Улуковье ЧАТ
Youtube-канал Блог Бычковского
Революция сознания
Петриков 97%
Доска Поzора Слоним
Слоним для жизни
Молодечно для жизни Chat
Солигорск для жизни чат
СОЛИГОРСК ЧАТ
HOME (Солигорск/Слуцк)
ПИНСК для ЖИЗНИ ЧАТ
Пинск 97%
Лебяжий 97%
Лебяжий 97% чат
Центральный 97%
БМЗ Для Жизни ЧАТ
Добруш Для Жизни ЧАТ
Честный Гродно
МЕНСКРАЗАМ
Инструкции и пособие по противостоянию диктатуре
Октябрьский рн Минск СДЖ/БНР
Першы регiён
Дружины Народной Самообороны – ДНС
Свислочь для жизни
97% Chausy
Октябрьский 97%
Отряды Гражданской Самообороны Беларуси
Советский 97%
Дятлово Для Жизни
Ангарская для жизни
Заводской 97
Чижовка для Жизни
Ивье для жизни
Гродно для Жизни new
Чечерск для жизни
Hrodna.life
Московский 97%
Минск 97%
 
Зусім нядаўна ў гэты спіс трапілі Telegram-канал "Страна для Жизни" і Telegram-канал фонда "Страна для Жизни" (106 і 107 нумары ў чорным рэйтынгу).
 
Згодна з артыкулам 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а раўна выраб, выданне, захоўванне (на вашай прыладзе), ці перавозку з мэтай распаўсюджвання (рэпост матэрыялаў праз сацыяльныя сеткі ці іншыя мэсэнджэры, публікацыя на канале) такой інфармацыйнай прадукцыі цягнуць за сабой спагнанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў, грамадскія работы, адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмету адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прыладаў і сродкаў учынення зазначанага правапарушэння (а менавіта, той прылады, на якой захоўваліся дадзеныя матэрыялы) або без канфіскацыі такіх прыладаў і сродкаў.
 
А цяпер практычныя парады, як не атрымаць "суткі" за распаўсюджванне важнай інфармацыі, якую "хунта" лічыць экстрэмісцкай:
 
 
  • Не рабіце перапост артыкулаў з Telegram-каналаў. Проста скапіруйце тэкст, крыху змяніце яго і толькі тады дасылайце.
  • Не спампоўвайце сабе на тэлефон ці камп'ютар матэрыялы з Telegram, YouTube-каналу, які прызналі экстрэмісцкім.
  • Таксама праверце, ці не захоўваюцца ў вас аўтаматычна перагледжаныя медыя файлы ў памяці тэлефона.
  • Адключыце аўтазагрузку медыя.
  • Рэгулярна ачышчайце кэш Telegram.
  • Калі адпраўляеце інфармацыю ў бот Telegram-каналу з рэспубліканскага спісу, не захоўвайце яе на сваёй прыладзе.
 
Экстрэмісцкімі прызналі і артыкулы пад загалоўкамі:
 
  • «С.Тихановская: Я верю в переговоры»
  • «Боится ли Тихановская Лукашенко и верит ли в переговоры с ним?»
 
Да экстрэмісцкіх мытэрыялаў належаць:
  • Фільм «Грань 2019 – фильм Павла Спирина»
  • Фільм «Лукашенко. Уголовные материалы»
  • Відэяфайл с назвай «БЕЛАРУСЬ 2019, КАДЕТОВЩИНА. ЧАСТЬ_1»
  • YouTube-видэяролік з назвай «Лукашенко. Золотое дно»
 
Дадзеныя відэаматэрыялы вельмі раім паглядзець, але не распаўсюджваць іх і не захоўваць на сваіх прыладах.

Калі не да законаў, можна ў чарговы раз парушыць Канстытуцыю, а менавіта, арт. 33, ў якім сказана, што "кожнаму гарантуецца свабода меркавання, перакананняў і іх свабоднае выказванне". А яшчэ можна прызнаць экстрэмісцкім тое, што нявыгадна для ўлады.
 
Калі вам патрэбная юрыдычная дапамога, калі ласка, напішыце нам. Памятайце, што салідарнасць - наша дзейсная зброя ў барацьбе з апрычнінай і прававым свавольствам.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям