Сёння спаўняецца 25 гадоў праваабарончаму цэнтру "Вясна". Ён быў створаны ў гарачыя красавіцкія дні 1996-га, калі па Беларусі пракацілася хваля маштабных выступаў супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
Трыгерам для пратэстаў паслужыла падпісанне 2 красавіка дагавора аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі. Лукашэнка ўбачыў рэальны шанец апынуцца на маскоўскім троне, і гатовы быў дзеля гэтага ахвяраваць незалежнасцю нашай краіны. Дзясяткі тысяч беларусаў выступілі супраць гэтага на вуліцах і плошчах Мінску, і тады дыктатар упершыню выкарыстаў супраць людзей сваіх ланцужных сабак.
Ужо тады «Вясна» займалася дапамогай арыштаваным і іх сем'ям. Вядома, гэта не падабалася Лукашэнку і яго лёкаям, якія ўзмацнялі ціск на праваабарончы цэнтр. Арганізацыя была зарэгістраваная як грамадскае аб'яднанне толькі ў 1999-ым, але праз усяго чатыры гады пазбавілася рэгістрацыі.
Рэпрэсіям і пераследу падвяргаліся і падвяргаюцца як шараговыя сябры праваабарончага цэнтра, так і яго кіраўнік Алесь Бяляцкі, які ў 2011 годзе быў асуджаны на турэмнае зняволенне. Тым не менш, нават у самыя цёмныя часы дыктатуры, "Вясна" дапамагала і працягвае дапамагаць беларусам, якія сутыкнуліся з пераследам уладаў.
Сёння, як і 25 гадоў таму, “Вясна” наперадзе барацьбы з беззаконнем рэжыма Лукашэнкі. Супрацоўнікі цэнтра – сапраўдныя героі, іх імёны будуць запісаныя залатымі літарамі ў кнігу Салідарнасці новай Беларусі.