У гэты дзень 35 год назад адбылася найбуйнейшая атамная катастрофа, якая падзяліла жыццё мільёнаў людзей на да і пасля. 26 красавіка выбухнуў атамны рэактар Чарнобыльскай АЭС, які размешчаны ва Ўкраінскай ССР на самай мяжы з Беларуссю. Катастрофа адбылася як па прычыне тэхнічных недахопаў самога рэактара, так і праз памылкі абслуговага персаналу.
У паветра трапілі тоны радыёактыўнага паліва, якое рассеялася па тэрыторыі Еўропы. Вецер у тыя дні ў канцы красавіка і пачатку траўня дзьмуў пераважна на поўнач, таму большая частка прадуктаў распаду рэактара асела на тэрыторыі Беларусі. У зоне радыёактыўнага забруджвання апынулася 23% тэрыторыі нашай краіны. На гэтых землях пражывалі 2,2 мільёны чалавек. 138 тысяч былі адселеныя з забруджаных тэрыторый, каля 200 тысяч з’ехалі самастойна.
Не менш страшным выявілася не радыёактыўнае забруджванне, а рэакцыя савецкіх уладаў на выбух. Яна вельмі нагадвала дзеянні Лукашэнкі вясной 2020 у пачатку эпідэміі каранавіруса і заключалася ў поўным адмаўленні і замоўчванні праблемы. Вясной 1986 савецкія кіраўнікі спадзяваліся, што радыяцыя не пакіне межы СССР і застанецца за жалезнай заслонай.
У выніку першымі ў свеце трывогу забілі шведы, да якіх даляцела радыёактыўнае воблака. Тады Гарбачоў прызнаў відавочнае, але ўнутры краіны насельніцтва працягвалі дэзінфармаваць. Як вынік не была праведзена ёдавая прафілактыка, а мільёны людзей у Беларусі, Украіне, Расіі ўдзельнічалі ў першамайскіх дэманстрацыях пад радыёактыўным небам.
Нават пасля ліквідацыі аварыі ўлады не адразу прызналі маштаб бяды – толькі праз тры гады стала вядома пра сур’ёзнае забруджванне не толькі ў Гомельскай, але і Магілёўскай вобласці (туды самалёты асаджалі радыёактыўныя воблакі, якія шлі на Маскву).
Вынікам катастрофы на ЧАЭС сталі павелічэнне анкалагічных захворванняў сярод жыхароў Беларусі, тысячы перасяленцаў, якія пакінулі свое дамы, атручаная зямля. Пасля гэтых падзей у свеце 16 год праіснаваў мараторый на будаўніцтва АЭС.
Праз 35 год маштабы і наступствы катастрофы паступова сціраюцца. Хоць Лукашэнку, здаецца, гэтыя самыя маштабы і наступствы ніколі не клапацілі. Ён цынічна выкарыстоўваў жыхароў забруджаных раёнаў у сваіх перадвыбарных кампаніях, актыўна ўводзіў забруджаныя землі ў абарот, асабіста прымаў рашэнне пра будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі АЭС.
Астравецкая АЭС – гэта ж не толькі пытанне эканамічнай мэтазгоднасці (да сёння незразумела куды дзяваць выпрацаваную там энергію), але яшчэ і пытанне этыкі. Ці можна ўвогуле будаваць такі аб’ект у краіне, якая найбольш пацярпела ад “мірнага атаму”? Наколькі наогул бяспечная станцыя, пабудаваная па расійскіх тэхналогіях і якая працуе ва ўмовах закрытай сістэмы Лукашэнкі?
Адказы на пытанні давядзецца даваць усім нам ужо пасля сыходу дыктатара і з улікам горкага ўрока, які мы атрымалі праз катастрофу на ЧАЭС.