4200 крымінальных спраў "аб экстрэмізме і тэрарызме" распачалі ў Беларусі

Па стане на 26 ліпеня 2021 года спіс тых, каго праваахоўнікі ў Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі, саставіў 581 чалавека. З заявы генеральнага пракурора мы даведаліся, што крымінальныя справы заведзены на 4200 чалавек.
 
Гэта тыя людзі, якіх "хунта" прызнае экстрэмістамі. А значыць, 4200 героя, якія адкрыта казалі аб праблемах у Беларусі, выходзілі на мірныя пратэсты адстойваць скрадзеныя галасы, абвінавачвалі Ермошыну і членаў ЦВК ў фальсіфікацыі, пісалі супрацоўнікам праваахоўных органаў з патрабаваннем спыніць гвалт. Зараз гэтыя людзі пераследуюцца па беларускаму "закону".

Кожны дзень новы чат ці Telegram-канал прызнаецца экстрэмісцкім, кожны дзень выносяць новы неправамерны прысуд за пост у сацыяльных сетках. Прысуд па крымінальнай справе, які адаб'ецца на далейшым жыцці чалавека. Кожны дзень затрымліваюцца людзі, якія апынаюцца ў нечалавечых умовах у СІЗА і турмах. Кожны дзень разараюць арганізацыі. І сотні людзей застаюцца без працы.

Таму скарыстайцеся арт. 41 Канстытуцыі, згодна з якім "грамадзяне маюць праву на аховы сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключая права на прафесійныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавароў (пагадненняў) і права на забастоўку.
 
Калі вам патрэбна юрыдычная дапамога - адпраўце нам заяўку па спасылцы.
 
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям