Нам пішуць пра тое, што Аляксандру Фядуту патрэбная наша дапамога.
Ёсць інфармацыя аб цяжкім маральным стане і дэпрэсіі. Абвастрыліся праблемы са здароўем (у Фядуты хранічныя захворванні, пры якіх увесь час неабходна прымаць лекі). Аляксандр думае аб тым, што наўрад ці яму ўдасца выйсці на волю.
Аляксандр Фядута - палітычны дзеяч, літаратуразнаўца і палітолаг. 13 красавіка 2021 года быў арыштаваны ў Маскве па абвінавачанні ў планаванні ваеннага перавароту ў Мінску і замаху на Аляксандра Лукашэнку. Фядута праходзіць па справе разам са старшынём партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым і адвакатам Юрыем Зянковічам. Вось ужо амаль год гэтыя людзі знаходзяцца ў зняволенні.
Сябры, за час гэтага масавага тэрору ў Беларусі многія з нас прайшлі праз боль, адчай, дэпрэсію. Таму мы ведаем, наколькі ў такія моманты важныя разуменне і падтрымка блізкага. Давайце зробім усё магчымае, каб даць гэта адчуць і Аляксандру Фядуту.
Што можна зрабіць?
Пісаць лісты (заказныя з Беларусі, праз сэрвіс письмо.бел і письмавклеточку з-за мяжы), дасылаць паштоўкі і тэлеграмы, а таксама папоўніць асабісты рахунак палітвязня.
Адрас для карэспандэнцыі: СІЗА-1, г. Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030.
Калі ласка, не пакідайце палітвязняў сам-насам са сваёй бядой.