Серада 14 ліпеня стала чорным днём для беларускага праваабарончага руху. Сілавікі прыйшлі ў штаб-кватэры практычна ўсіх нацыянальных і рэгіянальных арганізацый. 11 чалавек апынуліся за кратамі, паралізаваная праца офісаў.
Таксама ў межах гэтай аперацыі быў затрыманы старшыня і заснавальнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа (артыкул пакуль невядомы).
Алесь Бяляцкі знакавая фігура ў сучаснай беларускай гісторыі. Ураджэнец Карэліі (там сустрэліся ягоныя бацькі-беларусы) стаў адным з тых, з каго пачалося адраджэнне нацыянальнага руху ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Бяляцкі быў у ліку арганізатараў мітынгу ў Курапатах у 1988 годзе, удзельнічаў у адной з першых праваабарончых арганізацый "Мартыралог Беларусі", быў членам аргкамітэта грамадскай арганізацыі Беларускі народны фронт "Адраджэнне".
Але галоўнае стварэнне Алеся Бяляцкага - праваабарончы цэнтр "Вясна", які адзначыў сёлета 25-гадовы юбілей. Гэта адна з найстарэйшых дзейных арганізацый такога кшталту ў Беларусі. І галоўнае - з бездакорнай рэпутацыяй. З 2003 года яна дзейнічае без афіцыйнай рэгістрацыі, але працягвае аказваць кваліфікаваную і бязвыплатную дапамогу людзям, якія трапілі пад прэс дзяржаўнай машыны.
Увесь апошні год "Вясна" і яе супрацоўнікі працавалі практычна на знос. Узровень рэпрэсій у нашай краіне сам Бяляцкі параўноўваў са сталінскімі часамі. "Вясна" таксама апынулася пад ударам. Яшчэ да сумнага 14 ліпеня адразу чатыры яе супрацоўнікі патрапілі ў турмы. Астатнія маглі з'ехаць, але засталіся.
Як і Алесь Бяляцкі.
Пры гэтым ён добра ведаў, што яго можа чакаць. У 2011 Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі за ўхіленне ад выплаты падаткаў (грошы на рахункі "Вясны" ў літоўскіх банках беларускі суд палічыў асабістымі сродкамі Алеся Бяляцкага). Ён адбыў у зняволенні амаль тры гады і быў вызвалены датэрмінова.
Зняволенне не зламала яго. Алесь Бяляцкі працягнуў працу па аказанні дапамогі людзям.
Водгукі калег.
Вольга (імя зменена)
«Гэты чалавек, нягледзячы на яго адносна мяккую і інтэлігентную знешнасць, унутры як крэмень: ён ужо вытрымліваў шматгадовыя тэрміны, і - паглядзіце яго інтэрв'ю - захоўваў пры гэтым спакой, разважлівасць і галоўнае - настрой на барацьбу. Нават у самых, як мы бачым, безнадзейных абставінах. Гэтыя людзі не выязджаюць. Яны заставаліся, каб выратаваць іншых.»
Анастасія (імя зменена)
«Алесь - чалавек з вялікай літары і з вялікім сэрцам.
Ён заўсёды ведаў, як трэба паступіць і ішоў наперад упэўнена, ведаючы, што могуць быць праблемы, нейкія пазбаўленні, тэрміны. А яшчэ Алесь ніколі не пакідаў у бядзе, не заставаўся ў баку. Ён ведаў кожную гісторыю. Ён перажывае разам з чалавекам і сапраўды дапамагае, а праз час - абавязкова напіша і спытае, як справы, ці патрэбна дапамога.
Алесь стаіць гарой за сваіх супрацоўнікаў і за свае перакананні. У любой сітуацыі ён заставаўся чалавекам: шчырым, добрым, клапатлівым. Алесь шмат казаў пра тое, што калі ён быў у турме, яго вельмі падтрымлівалі людзі, іхнія лісты. Тады ён разумеў, што не адзін і ўсё не дарма. Таму я вельмі прашу вас - напішыце ліст Алесю Бяляцкаму і падтрымлівайце іншых палітвязняў.»
Цяпер ПЦ “Вясна” і палітвязням патрэбная дапамога. Што можа зрабіць кожны з нас?
Стаць назіральнікам на судовых працэсах. Падыходзіць тым, у каго бывае вольны час у будні.
Запоўніць анкету.
Жадаеш дапамагаць, але рабіць нешта іншае?
Запоўніць анкету.
Алесь Бяляцкі абавязкова ўбачыць крах злачыннага рэжыму. Хочацца верыць толькі, што ў ПЦ “Вясна” будзе мала працы ў новай Беларусі, якую мы ўсе абавязкова збудуем. А закон і парадак будуць не фікцыяй, як сёння, а нормай жыцця.