Надыходзіць вясна, а разам з ёй павялічваецца час знаходжання грамадзянаў нашай краіны на свежым паветры. Рэкамендуем апранацца адпаведна надвор’ю, а таксама браць з сабой некаторыя дакументы ці іх копіі.
У новым ПВКоАП, які пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка 2021 года, зафіксавана, што адміністратыўнае затрыманне на тэрмін больш за тры гадзіны не можа прымяняцца да:
Выключэнне складаюць выпадкі, калі за здзейсненае правапарушэнне пагражае дэпартацыя, а таксама калі названыя затрыманыя знаходзіліся ў грамадскім месцы ў стане ап’янення, чым зневажалі чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, ці калі размова ідзе пра вайскоўцаў тэрміновай службы (іх перадаюць у вайсковую частку), ці калі ў затрыманага ёсць прыкметы псіхічнага разладдзя, якія могуць стварыць небяспеку (перадаюць у лякарню), ці калі затрыманы парушыў памежны рэжым у пункце пропуску.
Згодна з папярэдняй рэдакцыяй ПВКоАП любога чалавека, які падазраецца ў здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння, маглі трымаць у ізалятары да 72 гадзін – затым ці выпускалі, ці справу разглядаў суд.
У чаканні цёплых вясенніх дзён беражыце сябе і сваіх блізкіх, будзьце абачлівымі і акуратнымі.
Звярнуцца па юрыдычную дапамогу.
Падтрымаць працу фонду ТУТ.

- непаўнагадовых
- цяжарных жанчын
- інвалідаў І і ІІ групы
- жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць на ўтрыманні непаўнагадовых дзяцей
- асобаў, якія маюць на ўтрыманні інвалідаў І групы ці ажыццяўляюць догляд за састарэлымі, якія дасягнулі 80 гадоў.