23 сакавіка распачалася чарговае масавае судзілішча. 14 жыхароў Пінска (людзі розных прафесій, ва ўзросце ад 19 да 44 гадоў) абвінавачваюцца па артыкуле 293 Ч. 2 КК РБ. Па меркаванні следства, 9 жніўня 2020 года яны ўдзельнічалі ў масавых беспарадках каля Пінскага выканкама.
«Пасля галасавання Сяргей з сябрамі пайшоў на ўчастак даведацца вынікі, адтуль іх адправілі да гарвыканкама і сказалі, што вынікі будуць там. Але там іх ужо чакаў АМАП. Калі абвясцілі 80% за Лукашэнку, людзей пачалі браць у кола, хлопцы пачалі адбівацца», – апісвае падзеі таго дня Вольга Ляжэнка, жонка палітвязня Сяргея Ляжэнкі.
Затрыманні ў Пінску адбываліся не толькі ўвечары паслы выбараў, але і цягам наступных двух дзён. Па словах мясцовых жыхароў, падзеі ў горадзе нагадвалі зачыстку. Людзей проста забіралі на вуліцах і саджалі ў ІЧУ на трое сутак.
«Наш сын Рубец Алег быў затрыманы на вуліцы ў Пінску ўжо 10 жніўня. Пры затрыманні яго збілі. Потым ён знаходзіўся ў ІЧУ цягам 72 гадзін. Пасля трох сутак яму было вынесена абвінавачванне па артыкуле 293 Ч. 2», – распавядае Таццяна, мачыха палітвязня.
Родныя і блізкія затрыманых не бачыліся з імі больш за паўгода – у СІЗА спатканні забароненыя.
«Сына мы не бачылі з 10 жніўня. Падчас следства нашы просьбы аб спатканні былі адхіленыя, таму суд для нас – першая сустрэча за сем з паловай месяцаў», – дзеліцца перажываннямі Таццяна.
Адзіная сувязь з роднымі для затрыманых – гэта перапіска. Але карэспандэнцыя да іх даходзіць не заўсёды.
«Майго мужа затрымалі 23 жніўня 2020 года. З таго часу я яго больш не бачыла. Нам не даюць спатканні, кажуць, што нельга. З перапіскай бывае па-рознаму. Часам па 2-3 тыдні чакаеш ліст», – кажа Вольга, жонка палітвязня Сяргея Ляжэнкі.
У лютым у знак пратэсту на такія дзеянні кіраўніцтва СІЗА палітвязень Алег Рубец абвясціў галадоўку. Малады чалавек галадаў 5 дзён. У якасці пакарання за гэта Алег быў змешчаны ў карцар на 6 сутак.
Першапачаткова планавалася, што судовыя працэсы па гэтай справе пройдуць у самім Пінску, пра гэта нават паспелі паведаміць адвакатам затрыманых. Але ў апошні момант паседжанне перанеслі ў суд Маскоўскага раёна горада Берасця.
«Чаму перавялі справы ў Берасце, ані мы, ані адвакаты не ведаем. Можам толькі здагадвацца. У нас горад невялікі, справа дастаткова рэзанансная, на лаве падсудных 14 чалавек, а пацярпелымі з’яўляюцца супрацоўнікі міліцыі», – тлумачыць Таццяна, мачыха палітвязня Алега Рубца.
Яшчэ адной прычынай пераносу справы ў абласны цэнтр можа быць падтрымка палітвязняў жыхарамі Пінска.
«Цягам усіх гэтых месяцаў ні я, ні іншыя сем’і не цярпелі аніякага негатыву ў свой адрас. Гараджане нас падтрымлівалі, спачувалі нам. Я вельмі ўдзячная нашым пінчукам за такую падтрымку, гэта вельмі важна было для нас у той перыяд. І зняволеныя адчувалі падтрымку, таму што ім увесь час пісалі лісты. Яны ведаюць, што горад за іх», – дадае Таццяна.
Усіх 14 чалавек, затрыманых па гэтай справе, праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Па 293 артыкуле КК РБ, парушэнне якой ставяць у віну мужчынам, прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.
«Гэта чыстай вады фарс. Ад 3 да 8 гадоў. За што? За тое, што яны выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю? Канечне, усе гэтыя судзілішча надзеі не даюць аніякай. Мы рыхтуемся да тэрміна, прычым да немалога. Але ўсё адно спадзяемся на лепшае», – каментуе сітуацыю Вольга, жонка палітвязня Сяргея Ляжэнкі.
Паседжанні адбываюцца ў Берасцейскім судзе па адрасе вуліца Леванеўскага, дом № 1. Туды пусцілі толькі сваякоў тых, каго абвінавачваюць, і прадстаўнікоў дзяржаўнай прэсы.
Спіс тых, хто абвінавачваецца па «Пінскай справе»

- Багнавец Раман
- Багнат Данііл
- Гунька Рыгор
- Ляжэнка Сяргей
- Міхайлаў Станіслаў
- Маўшук Алена
- Маўшук Сяргей
- Масціцкі Дэвід
- Рагашчук Вячаслаў
- Рубец Алег
- Салавей Ігар
- Цярэшка Аляксандр
- Халімончык Артур
- Шчалямет Вячаслаў