Што рабіць беларусам ва ўмовах азвярэлай дыктатуры, забойстваў і катаванняў мірных грамадзян.
Пратэст перайшоў з вуліц у падполле. Але затрыманняў менш не становіцца. Многім пачынае здавацца, што нічога не адбываецца, але ў нас ёсць жахлівыя лічбы ціхіх рэпрэсій. Яны толькі набіраюць абароты.
Пры гэтым хочацца адзначыць, што даныя ў нас няпоўныя. У статыстыку ўключана толькі тая інфармацыя, якую ўдаецца даведацца з адкрытых крыніц, а таксама дзякуючы блізкім затрыманым, валанцёрам і назіральнікам у судах. Афіцыйных спісаў затрыманых РУУС, Акрэсціна, Жодзіна, ІЧУ Мінскага раёна не даюць.
Вось статыстыка адміністрацыйных затрыманняў па «народных» артыкулах за май 2021 (у якіх не было ніводнага масавага мерапрыемства):
Акрамя таго, у маі прыняты і закон аб нацыянальнай бяспецы. І ён пазбаўляе беларуса рэшткаў грамадзянскіх правоў.
А яшчэ травень зараз знакаміты сваёй паніхідай па незалежных СМІ. 18 траўня распачатая крымінальная справа супраць найбуйнейшага незалежнага медыя Беларусі: TUT.BY. Таксама зніклі затрыманыя журналісты іншых СМІ, якія прыехалі асвятляць падзею, то бок выконваць сваю працу. З эмоцыямі зразумела. Добра, што яны яшчэ засталіся.
Што можна зрабіць:
Так, у іх зброя, а ў нас толькі салідарнасць. Але нас болей. Ды і будучыню мінулым не задушыць, і тут час працуе на нас.

- 161 чалавекі атрымалі адміністрацыйны арышт (суткі). Іх забіралі з дому, на вуліцы, на адпачынку.
- 3900 базавых (прыкладна 113 тыс. BYN/44,6 тыс. USD) склала сума штрафаў.

Вось такая пасяўная і ўборачная ў беларускіх судах. У квітнеючай краіне са стабільнай грамадска-палітычнай абстаноўкай, ды яшчэ і ў Год народнага адзінства.
Акрамя таго, у маі прыняты і закон аб нацыянальнай бяспецы. І ён пазбаўляе беларуса рэшткаў грамадзянскіх правоў.

Калі сцісла: нас могуць спыніць на вуліцы і абшукаць проста так. У нас могуць страляць і збіваць нас да сьмерці. Нашым сябрам і родным забаронена будзе нават здымаць на відэа тое, што адбываецца (магчыма, і клікаць на дапамогу - бо гэта дыскрэдытуе супрацоўніка пры выкананні і наогул падобна на супраціў).
А яшчэ травень зараз знакаміты сваёй паніхідай па незалежных СМІ. 18 траўня распачатая крымінальная справа супраць найбуйнейшага незалежнага медыя Беларусі: TUT.BY. Таксама зніклі затрыманыя журналісты іншых СМІ, якія прыехалі асвятляць падзею, то бок выконваць сваю працу. З эмоцыямі зразумела. Добра, што яны яшчэ засталіся.
Што можна зрабіць:
- Даведвацца пра тое, што адбываецца з незалежных недзяржаўных медыяў. Можна падпісацца ў сацыяльных сетках або выкарыстоўваць VPN, каб зайсці на іх сайты.
- Працягваць распаўсюджваць інфармацыю сярод сяброў і блізкіх.
- Быць салідарнымі. Падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і: пісаць лісты, дасылаць грошы, пытацца, чым яшчэ можна дапамагчы.