Справа Аўтуховіча

Інвалід, пенсіянер, святар, судовы прыстаў, грамадскі актывіст, былы ваяр-афганец. Што аб'ядноўвае гэтых людзей? Усе яны фігуранты так званай «Справы Аўтуховіча». Людзі, якія ўваходзяць у яе, часта нават не знаёмыя паміж сабой. Тым не менш, усе яны абвінавачаныя ў тэрарызме.

Мікалай Аўтуховіч, безумоўна, самы вядомы з іх. Ён двойчы пабываў у турме. У сярэдзіне нулявых адсядзеў больш за два гады за няcплату падаткаў, затым адбыў пяцігадовы тэрмін за незаконнае захоўванне пяці патронаў для паляўнічай зброі (першапачаткова абвінавачанні былі больш сур'ёзнымі). Да свайго арышту ў снежні 2020 года Аўтуховіч хаваўся.

Цяпер яго, а таксама яшчэ аднаго фігуранта Паўла Саву абвінавачваюць у падпале дома і аўтамабіля міліцыянера ў Ваўкавыску, а таксама падрыве машыны сілавіка ў Гродне. Па гэтых двух людзях ёсць канкрэтыка. Што менавіта інкрымінуюць астатнім 11 са спісу - да гэтага часу незразумела. Але яны гатовы да горшага.

Грамадская актывістка Вольга Маёрава піша сыну: «Наконт прысуду я моцна не перажываю. З маім ціскам не прынцыпова - 3 гады ці 20. Але пры існуючай традыцыі даваць мінімум пры невінаватасці, вядома, лічу 8 гадоў. Далей рабіць прагнозы сэнсу няма».

Усяго па гэтай справе праходзяць 13 чалавек, якія вось ужо больш за год знаходзяцца ў зняволенні. Следства калі і ідзе, то вельмі марудна. Хаця ў снежні 2020 г. лукашэнка быў красамоўны. «Яны везлі тонамі зброю праз Украіну. І калі б хлопцы нашыя (я ўсіх загадаў да дзяржаўных узнагарод неадкладна прадставіць) іх не накрылі, ох нам бы Новы год быў». Мусіць «хлопцы» ужо працуюць над атрыманнем іншых узнагарод, а людзі - у турме.

Гэтая справа, а таксама як і іншыя (напрыклад, «аб дзяржаўным тэрарызме»), ставіць у нашым грамадстве пытанне аб дапушчальным узроўні супрацьстаяння рэжыму, а менавіта, ці гатовыя беларусы ісці на сілавы канфлікт з рэпрэсіўным апаратам лукашэнкі. Па версіі спецслужбаў - гатовыя, праўда канкрэтных доказаў гэтага грамадскасці да гэтага не прад'яўлена.

Улічваючы факт ранейшых, нематывавана жорсткіх прысудаў у дачыненні да Аўтуховіча ў больш «траваедныя» часы, зразумела, што ён і астатнія людзі са спісу 13 будуць прыгавораны да суровага тэрміну і сёння. Фактычна іх ужо назвалі тэрарыстамі, пытаньне толькі ў дакумэнтальным афармленьні гэтага прысуду судом. Пры гэтым рэальная ступень віны, ці матывы, якімі людзі кіраваліся ў сваёй дзейнасці (у выпадку, калі такая мела месца быць) судовы і рэпрэсіўны апарат не хвалююць.

Беларусь працягвае жыць у рэжыме беззаконня.

Сябры, калі ласка, напішыце палітвязням.

Мікалай Мікалаевіч Аўтуховіч
Павел Міайловіч Сава
Артур Віктаравіч Папок
Ірына Паўлаўна Гарачкіна
Сяргей Анатольевіч Разановіч
Павел Сяргеевіч Разановіч
Любоў Аляксандраўна Разановіч
Ірына Аляксандраўна Мельхер
Антон Іванавіч Мельхер
Галіна Іванаўна Дзербыш
Віктар Адамавіч Снягур
Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
Вольга Уладзіміраўна Маёрава


Турма-1, Гродна вул. Кірава 1, 230023.
Падтрымаць Фонд
Як вы хочаце дапамагчы:
50 75 100 250 500
Аплата праз PayPal на рахунак фонду
Фонд "Краіна для Жыцця"
Дапамагае палітвязням і іх сем'ям