У Дзень Канстытуцыі супрацоўнікі фонду «Краіна для Жыцця» правялі каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Вільні акцыю, прымеркаваную да 27-й гадавіны прыняцця Асноўнага закону краіны.
Галоўная мэта – прыцягнуць увагу да катастрафічнай сітуацыі з выкананнем артыкулаў Канстытуцыі ў Беларусі. На жаль, большасць палажэнняў Асноўнага Закону ў нашай краіне маюць меншую каштоўнасць, чым папера, на якой яны надрукаваныя.
Мы ўзялі з сабой нашы нацыянальныя сімвалы, падрыхтавалі плакаты з артыкуламі з Канстытуцыі, якія на цяперашні момант не выконваюцца. Прычым парушаюцца не нейкія другасныя, а асноўныя правы беларусаў. А менавіта:
Пікетам каля амбасады Беларусі ў Вільні мы хочам прыцягнуць увагу да катастрафічнай сітуацыі ў нашай краіне з правамі чалавека, а таксама нагадаць, што грамадзяне Беларусі могуць усё змяніць. Будзем салідарнымі і зможам дамагчыся таго, каб жыць у сапраўднай краіне для жыцця!
Дапамагчы працы фонду можна ТУТ.

- Права на жыццё (параўнайце з забойствамі мірных грамадзян узброенымі сілавікамі і адсутнасць якогасьці расследавання гэтых выпадкаў)
- Забарона катаванняў (параўнайце з абыходжаннем з грамадзянамі Беларусі ў аўтазаках або ізалятарах)
- Забарона рабства і прымусовай працы (параўнайце з так званым дэкрэтам аб дармаедстве)
- Права на свабоду і асабістую недатыкальнасць (параўнайце з патрабаваннем разблакаваць тэлефон пад пагрозай апынуцца ў ізалятары і быць збітым)
- Забарона ўмяшання ў асабістае і сямейнае жыццё, недатыкальнасць жылля, тайна карэспандэнцыі і абарона ад незаконных замахаў на гонар і рэпутацыю (параўнайце з уварваннем у жыллё чалавека з-за таго, што на балконе вісіць сцяг)
- Свабода слова (параўнайце з закрыццём і пазбаўленнем акрэдытацыі недзяржаўных СМІ, забаронай на распаўсюд)